Вы тут

Алейнік у Астане правёў перагаворы з кіраўніком МЗС КНР


На палях Савета міністраў замежных спраў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане прайшлі перагаворы міністра замежных спраў Сяргея Алейніка з членам Палітбюро ЦК КПК, міністрам замежных спраў КНР Ван І, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу МЗС.


Фота МЗС

Абмеркаваны двухбаковыя адносіны, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, рэгіянальная праблематыка, узаемадзеянне на міжнароднай арэне, ініцыятыва «Пояс і шлях», пытанні ШАС і БРІКС, а таксама графік кантактаў на розных узроўнях і іншыя тэмы.

Сяргей Алейнік адзначыў, што супрацоўніцтва Беларусі і Кітая — гэта ўзор міжнародных адносін новага тыпу. Краіны працуюць разам над станаўленнем і ўмацаваннем больш справядлівай шматпалярнай сістэмы ў свеце. Разам не прымаюць знешні ціск і незаконныя санкцыі з боку ЗША і калектыўнага Захаду, якія падрываюць стабільнасць і развіццё эканамічных сувязяў большасці краін.

Бакі дамовіліся і далей падтрымліваць адзін аднаго ў адстойванні карэнных нацыянальных інтарэсаў на міжнароднай арэне.

Міністр замежных спраў Беларусі пацвердзіў падтрымку вылучаных Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам ініцыятыў глабальнай бяспекі, глабальнага развіцця і глабальнай цывілізацыі, якія заклікаюць да ўмацавання міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва. Гэтыя канцэпцыі маюць вялікае значэнне для вырашэння актуальных праблем, якія стаяць перад сучасным светам.

Бакі таксама спыніліся на пытаннях работы Беларуска-кітайскага міжурадавага камітэта па супрацоўніцтве, які сёлета адзначае 10-гадовы юбілей. Дасягнута разуменне аб неабходнасці ўзмацнення каардынуючай ролі гэтага двухбаковага інструмента.

Кітайскі бок падтрымаў паглыбленне ўзаемадзеяння Беларусі з БРІКС і працу беларускага боку ў рамках ШАС.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».