Вы тут

Сустрэчы ў калектывах, на дзелавых і спартыўных пляцоўках


Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Леанід Заяц сустрэўся з працоўным калектывам ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». У ходзе сустрэчы былі абмеркаваны ключавыя аспекты Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама дакументы, зацверджаныя ў ходзе работы VІІ Усебеларускага народнага сходу. «Усіх нас аб’ядноўвае жаданне захаваць найлепшае, што маем, падтрымаць добрыя ініцыятывы, працаваць на вынік і зберагчы мір, — звярнуў увагу член Прэзідыума Савета Рэспублікі. — У Радзімы, акрамя нас, нікога няма». Сенатар падзякаваў работнікам прадпрыемства за плённую працу, пажадаў усім здароўя, дабрабыту і далейшых поспехаў у прафесійнай дзейнасці і асабістым жыцці. Пасля сустрэчы з калектывам генеральны дырэктар Слуцкага сыраробнага камбіната Аляксандр Герасімёнак азнаёміў парламентарыя і ўдзельнікаў мерапрыемства з вытворчасцю прадпрыемства.


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Гомельскай абласной арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства Чырвонага Крыжа» Ала Смаляк узяла ўдзел у рэспубліканскім семінары з міжнародным удзелам па пытаннях вымушанай і знешняй працоўнай міграцыі, які праходзіў 17–18 мая ў Гомелі. Праграма двухдзённага семінара была даволі насычаная. Абмяркоўваліся пытанні працоўнай міграцыі, абменьваліся досведам, знаёміліся з міжнароднымі практыкамі і міжнароднымі стандартамі ў гэтай сферы. «Беларусь штогод прымае значную колькасць вымушаных мігрантаў і бежанцаў з розных краін, — канстатавала сенатар. — Беларуская дзяржава аказвае ім усю неабходную падтрымку, дапамогу, таксама гарантуе працаўладкаванне, медыцынскае абслугоўванне, сацыяльнае забеспячэнне, адукацыю. Наша краіна зацікаўлена ў прадаўжэнні канструктыўнага, прадукцыйнага супрацоўніцтва з рознымі партнёрамі па гэтых кірунках. І міжнароднае супрацоўніцтва неабходна ўмацоўваць».

Фота: sovrep.gov.by


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці Дзмітрый Баскаў прыняў удзел у адкрыцці міжнароднага лёгкаатлетычнага праекта OneRun у Мінску. «Наша сталіца стала ўдзельніцай міжнароднага спартыўнага праекту, які сёння аб’яднаў дзясяткі тысяч удзельнікаў у паўтара дзясятка краін свету, адразу тры кантыненты і, я ўпэўнены, натхніў яшчэ больш людзей на актыўныя заняткі спортам, — адзначыў сенатар. — Высокая цікавасць да паўмарафону ў Мінску і шырокае прадстаўніцтва краін сярод удзельнікаў забегу толькі пацвярджаюць, што спорт не мае меж, нацыянальнасці або расы. Ён закліканы аб’ядноўваць людзей і рабіць нашы сацыяльныя і культурныя сувязі наймацнейшымі!»

Вераніка КАНЮТА

Прэв’ю: pravo.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».