Вы тут

Алейнік: Беларусь гатова прапанаваць ШАС свой прамысловы патэнцыял


Беларусь гатова прапанаваць партнёрам па Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва свой прамысловы патэнцыял і вопыт міратворчай дзейнасці. Пра гэта кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Сяргей Алейнік заявіў на пасяджэнні Савета міністраў замежных спраў дзяржаў—членаў ШАС у Астане, перадае БелТА.


Фота: МЗС Беларусі

«Беларусь паслядоўна прайшла ўсе этапы станаўлення ў ШАС: спачатку ў статусе партнёра па дыялогу, затым у статусе назіральніка, і, нарэшце, завяршае працэдуру афармлення паўнапраўнага членства. Мы імкнемся актыўна праяўляць сябе ва ўсіх вымярэннях работы арганізацыі: палітыка-дыпламатычным, гандлёва-эканамічным і культурна-гуманітарным. Стаўшы паўнавартаснай часткай шанхайскай сям’і, Беларусь гатовая прапанаваць партнёрам свой прамысловы, навуковы, транзітны патэнцыял, назапашаны вопыт міратворчай дзейнасці і шматбаковай дыпламатыі», — сказаў Сяргей Алейнік.

Сярод беларускіх прыярытэтаў у ШАС — нарошчванне эфектыўнага супрацоўніцтва для ўмацавання рэгіянальнай бяспекі. «Гатовыя ўносіць сваю лепту ў працу механізмаў узаемадзеяння па лініі кіраўнікоў саветаў бяспекі, міністраў абароны, рэгіянальнай антытэрарыстычнай структуры (РАТС), удзельнічаць у станаўленні правілаў і дзейнасці новых структур, пра якія сёння ішла гаворка: антынаркатычны цэнтр у Таджыкістане, цэнтр па супрацьдзеянні аргзлачыннасці ў Кыргызстане, цэнтр па інфармацыйнай бяспецы ў Казахстане, універсальны цэнтр па барацьбе з выклікамі і пагрозамі на базе РАТС)», — адзначыў міністр.

«Міжнародныя арганізацыі і асобныя ваенна-палітычныя механізмы не змаглі прадухіліць фрагментацыю і дэградацыю сістэмы рэгіянальнай бяспекі, а ў выпадку з еўра-атлантычнай прасторай прама правакавалі іх. Для пошуку рашэнняў гэтых праблем Беларусь у кастрычніку 2023 года правяла міжнародную канферэнцыю высокага ўзроўню „Еўразійская бяспека: рэальнасць і перспектывы ў трансфармуемым свеце“. Прадстаўнікі многіх краін ШАС ўнеслі ўклад у поспех гэтага мерапрыемства. Дыскусіі, якія адбыліся, пацвердзілі запатрабаванасць беларускай ініцыятывы па стварэнні пляцоўкі для абмеркавання ў адкрытым і інклюзіўным ключы пытанняў фарміравання справядлівай, бяспечнай і ўстойлівай архітэктуры міжнародных адносін на еўразійскай прасторы», — дадаў кіраўнік беларускага МЗС.

Абапіраючыся на паспяховыя вынікі леташняй сустрэчы, Беларусь плануе правесці чарговую міжнародную канферэнцыю па еўразійскай бяспецы ў Мінску ў канцы кастрычніка — пачатку лістапада гэтага года. «Упэўнены, што новая канцэпцыя бяспекі, якую падтрымлівае ШАС, заслугоўвае абмеркавання і прасоўвання, у тым ліку і на мінскай пляцоўцы», — заявіў Сяргей Алейнік.

«У якасці паўнапраўнага члена ШАС Беларусь разлічвае на інтэнсіфікацыю эканамічнага ўзаемадзеяння. Гатовыя падключацца да праграм развіцця эканамічнага супрацоўніцтва, работы дзелавога форуму, фарматаў нарад міністраў прамысловасці, энергетыкі, Альянсу спецыяльных эканамічных зон ШАС. Мы будзем самым актыўным чынам удзельнічаць у прапрацоўцы інвестыцыйнага фонду, асацыяцыі інвестараў, пула тэхнапаркаў і інавацыйных кластараў, умацоўваць узаемадзеянне ў рамках міжбанкаўскага аб’яднання, прасоўваць тэмы цыфравізацыі і ІКТ, узаемаразлікаў, транспартных калідораў, іншыя ініцыятывы эканамічнага плана», — падкрэсліў дыпламат.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.