Вы тут

Ігар Сергеенка і Наталля Качанава ўшанавалі памяць Раісі


Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава і Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка пакінулі запісы ў кнізе спачуванняў у сувязі з трагічнай гібеллю Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі і высокапастаўленых кіраўнікоў, выказалі словы спачування Надзвычайнаму і Паўнамоцнаму Паслу Ірана ў Рэспубліцы Беларусь Алірэзе Санеі.

 


У запісе, пакінутым у кнізе спачуванняў, Наталля Качанава адзначыла, што гэта трагічная падзея ўзрушыла беларускі народ. «Прэзідэнт Эбрахім Раісі назаўжды застанецца ў нашай памяці сябрам Беларусі, выдатным палітычным, духоўным і дзяржаўным дзеячам, які ўсё сваё жыццё прысвяціў самаадданаму служэнню іранскаму народу, умацаванню міжнародных пазіцый і аўтарытэту Ісламскай Рэспублікі Іран, — гаворыцца ў спачуванні. — Мы высока цэнім асабісты ўклад Эбрахіма Раісі ў развіццё беларуска-іранскага супрацоўніцтва і сяброўства паміж нашымі краінамі. Пераканана, што памяць аб выключным і прынцыповым лідары дзяржавы назаўсёды застанецца ў сэрцах мільёнаў грамадзян ва ўсім свеце».

У запісе ў кнізе спачуванняў Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергеенка адзначыў, што з глыбокім смуткам беларускія парламентарыі ўспрынялі вестку аб смерці Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі і асоб, якия яго суправаджали, пры крушэнні верталёта ў горным раёне на паўночным захадзе Ірана. «Пайшоў з жыцця мудры і таленавіты дзяржаўны дзеяч, мужны і адданы сваёй Айчыне і народу чалавек, — гаворыцца ў спачуванні. — Прэзідэнт Ірана карыстаўся шчырай любоўю мільёнаў людзей. Э. Раісі прыкладаў значныя намаганні для ўмацавання беларуска-іранскіх сувязяў у шматлікіх галінах, уключаючы міжпарламенцкае ўзаемадзеянне. У нашых сэрцах захаваецца аб ім самая светлая памяць».

Кніга спачуванняў будзе адкрыта ў Пасольстве Ірана яшчэ 22 і 23 мая. Пасланні са спачуваннямі таксама можна накіраваць на электронную пошту пасольства іnfo@іranembassy.by. 

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Ісламскай Рэспублікі Іран у Рэспубліцы Беларусь Алірэза Санеі выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку і салідарнасць з іранскім народам.

«У Іране мы заўсёды гаворым, што сапраўдных сяброў можна пазнаць і вызначыць у цяжкіх сітуацыях, мы гэта насамрэч адчуваем тут, у Беларусі», — заўважыў дыпламат. Ён падкрэсліў, што з першых гадзін, як стала вядома аб трагедыі, беларусы (як высокапастаўленыя асобы, кіраўнікі розных узроўняў, так і прадстаўнікі розных арганізацый, звычайныя грамадзяне) прыязджаюць да Пасольства Ірана, каб прынесці кветкі, выказаць спачуванні ў сувязі з трагічным здарэннем.

«Гэта якраз паказвае і даказвае, што адносіны паміж нашымі краінамі вельмі добрыя — як на ўзроўні народа, грамадства, так і на ўзроўні кіраўніцтва, урада», — акцэнтаваў увагу пасол.

Вераніка КАНЮТА

Фота Віктара ІВАНЧЫКАВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».