Вы тут

Да XIV фестываля нацыянальных культур Гродна ўпрыгожаць незвычайныя дэкарацыі


Такіх маштабных і арыгінальных канструкцый гарадская прастора яшчэ не бачыла. Толькі ў гістарычны цэнтры плануецца размясціць каля сотні інсталяцый. Таксама сімвалы фестываля будуць бачны ўжо пры пад’ездзе да Гродна. 


На асвятляльных апорах уздоўж дарогі «расцвітуць» сяміцвецікі. Кветкі з сямю пялёсткамі — традыцыйны сімвал Рэспубліканскага фестываля нацыянальных культур. Ён суправаджае свята некалькі гадоў. Летась арганізатары разам з дызайнерамі некалькі змянілі яго форму. На каляровых пялёстках з’явіліся ўзоры, якія адпавядаюць нацыянальным групам. Менавіта гэты сімвал пакладзены ў аснову ўсіх архітэктурных кампазіцый горада. 

Таксама пры ўездзе ў горад установяць адпаведныя банэры і сцягі, імі будуць упрыгожаны і кальцавыя развязкі. Новае аблічча атрымае ўвесь гістарычны цэнтр горада, дзе размесцяцца святочныя лакацыі. 

Дарэчы, падрыхтоўка да свята пачалася на прадпрыемстве «Гарсвет» яшчэ летась. Былі заменены некаторыя канструкцыі, ліхтары, падрыхтаваны асвятляльныя апоры. У парку Жылібера з’явіцца святлодыёднае асвятленне. Горад будзе зіхацець святочнымі агеньчыкамі ўсе фестывальныя вечары. 

Самая ўнікальная канструкцыя з’явіцца адразу ў некалькіх месцах — гэта слова «фестываль», даўжыня якога дасягае дзесяці метраў. А ўсяго фестывальных інсталяцый будзе не менш за сотню. У кожным дэкаратыўным рашэнні адлюстраваны сімвалы фестываля і нацыянальныя матывы. 

Дызайнеры пад кожную лакацыю распрацавалі адпаведныя эскізы канструкцый. Некаторыя будуць вышынёй да трох метраў ці нават больш. Устаноўка пачнецца за некалькі дзён да фестываля, які пройдзе 7-8 чэрвеня. 

Нагадаем, што ўпершыню фестываль нацыянальных культур прайшоў у Гродне ў 1996 годзе. З тае пары брэндавае свята прыходзіць у горад раз у два гады. Выключэннем стаў 2020 год, калі фестываль адмянілі з-за эпідэміялагічнай абстаноўкі. 

Маргарыта УШКЕВІЧ
фота аддзела культуры гарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».