Вы тут

Забароны на наведванне лясоў захоўваюцца ў 14 раёнах Беларусі


Забароны на наведванне лясоў захоўваюцца ў 14 раёнах Беларусі. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Міністэрства лясной гаспадаркі.


Па стане на раніцу 21 мая, забароны ўведзены ў Брэсцкім, Жабінкаўскім, Іванаўскім, Камянецкім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці. Яны датычацца таксама Мастоўскага, Дзятлаўскага, Карэліцкага, Навагрудскага і Шчучынскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.

Паводле дадзеных інтэрактыўнай карты Мінлясгаса, усё больш раёнаў адмяняюць забароны і абмежаванні. У Брэсцкай вобласці можна хадзіць у лясы Баранавіцкага, Ляхавіцкага раёнаў, у Гродзенскай — Воранаўскага, Іўеўскага, Лідскага, Астравецкага, Ашмянскага, Смаргонскага, у Мінскай — Дзяржынскага, Мінскага і Смалявіцкага, а ў Магілёўскай вобласці для наведвання адкрыты лясы Бабруйскага і Кіраўскага раёнаў.

Ва ўсіх астатніх раёнах дзейнічае абмежаванне на наведванне лясоў.

Аператыўна адсочваць дадзеныя аб абмежаваннях можна па размешчанай на карце забарон і абмежаванняў на наведванне лясоў на сайце Мінлясгаса. Таксама інфармацыю можна ўдакладніць у мясцовых райвыканкамах і лесагаспадарчых установах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».