Вы тут

«Белтэлекам» папярэджвае аб работах на сетцы эфірнага ТБ і радыё 23 і 28 мая


«Белтэлекам» папярэджвае аб работах на сетцы эфірнага ТБ і радыё 23 і 28 мая, паведамляе БелТА са спасылкай на сайт прадпрыемства.


23 мая з 10:00 да 16:00 на тэрыторыі Віцебскага, Докшыцкага, Аршанскага, Дубровенскага, Сенненскага, Талачынскага, Лёзненскага раёнаў Віцебскай вобласці, Горацкага, Шклоўскага раёнаў Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС «Абухава» абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ, РВ 1НКБР, «Культура», «Радыус ФМ», «Радыё Віцебск», «Сталіца», «Радыё Мір», «Гумар ФМ», «Новае радыё».

28 мая з 10: 15 да 16: 00 на тэрыторыі Крупскага раёна Мінскай вобласці, Талачынскага, Аршанскага, Сенненскага, Чашніцкага раёнаў Віцебскай вобласці, Круглянскага, Магілёўскага раёнаў Магілёўскай вобласці будзе адсутнічаць прыём ад АРТПС «Азярцы» абавязковага агульнадаступнага пакета праграм, камерцыйнага эфірнага лічбавага ТБ.

У выпадку завяршэння работ раней пазначанага тэрміну, праца перадатчыка будзе адноўленая. У «Белтэлекаме» прынеслі прабачэнні за часовыя нязручнасці і звярнулі ўвагу на тое, што прафілактычныя працы не закранаюць інтэрактыўнае Тэлебачанне ZALA.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.