Вы тут

Тры «прадаўцы крыптавалюты» напалі на іншаземца ў Мінску і выкралі ў яго звыш $50 тысяч


У сталічную міліцыю звярнуўся іншаземец, на якога напалі невядомыя і выкралі звыш $50 тыс., паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


«Прыкладна месяц таму 27-гадовы замежны бізнэсовец, які пражывае ў Беларусі, зацікавіўся інвестыцыямі ў віртуальную валюту. Падрабязна вывучаючы рынак лічбавых актываў, мужчына ўступіў у тэматычную супольнасць у Telegram. Яму ўдалося правесці некалькі паспяховых здзелак, што выклікала давер да дадзенага роду дзейнасці, таму, калі яму паступіла выгадная прапанова аб куплі токенаў, ён без сумневу пагадзіўся», — распавялі ў Следчым камітэце.

Як высветлілася, напапярэдні мужчына дамовіўся ў Інтэрнэце з незнаёмцам аб куплі крыптавалюты па цане ніжэй рынкавай. Падчас асабістай сустрэчы на вуліцы Адоеўскага прадавец запрасіў іншаземца прайсці ў пад’езд, дзе нібыта знаходзіўся офіс. Аднак на другім паверсе іх ужо чакаў саўдзельнік ілжэпрадаўца. Зламыснікі распылілі ў твар ахвяры газ з пярцовага балончыка, забралі наяўныя грошы, якія знаходзіліся пры ім, і збеглі.

Следчыя аператыўна затрымалі падазраваных-34-гадовага мінчаніна і двух жыхароў Жодзіна 29 і 30 гадоў. Было ўстаноўлена, што мужчыны прыдумалі і старанна адрэпеціравалі злачынную схему. Размясціўшы аб’яву ў Інтэрнэце, яны грунтоўна выбіралі непрыкметнае месца для нападу і маршрут адыходу, каб па дарозе не патрапіць у аб’ектывы камер назірання. Зламыснікі некалькі разоў адпрацоўвалі сцэнар злачынства, пры гэтым з мэтай канспірацыі не бралі з сабой мабільныя тэлефоны. Ужо пасля рэалізацыі злачыннага намеру яны пакінулі жылы двор не ў салоне, а ў грузавым адсеку мінівэна, каб застацца незаўважанымі.

Следчыя дапыталі фігурантаў, пацярпелага і сведак, правялі вочныя стаўкі і апазнанне. Прызначана правядзенне неабходных экспертных даследаванняў. У Мінску Фрунзенскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч.3 арт. 207 Крымінальнага кодэкса (разбой, здзейснены ў асабліва буйным памеры). У цяперашні час да двух са злачынцаў прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Канчатковая прававая ацэнка іх дзеянням будзе дадзена пасля завяршэння расследавання

Прэв’ю: МУС

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.