Вы тут

Беларусь і Расія абмеркавалі рэалізацыю адзінай прамысловай палітыкі ў Саюзнай дзяржаве


Намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Пётр Пархомчык і першы намеснік старшыні ўрада Расіі Дзяніс Мантураў абмеркавалі пытанні рэалізацыі адзінай прамысловай палітыкі на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы. Пра гэта паведамляе БелТА.


Фота Telegram-канала урада Рэспублікі Беларусь

У ходзе сустрэчы размова таксама ішла аб рэалізацыі новых інтэграцыйных імпартазамяшчальных праектаў з прыцягненнем сродкаў расійскага дзяржаўнага крэдыту. Акрамя таго, увага была ўдзелена пытанням супрацоўніцтва ў станка-, суда- і авіябудаўнічых галінах і рэалізацыі патэнцыялу двухбаковага ўзаемадзеяння.

Пётр Пархомчык і Дзяніс Мантураў выказалі гатоўнасць да далейшага актыўнага прадаўжэння дыялогу па ўсіх напрамках гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння паміж краінамі, а таксама абмеркавалі планы ўзаемных візітаў у рамках буйных выставачных форумаў Беларусі і Расіі.

Удзел у перагаворах прынялі кіраўнікі профільных ведамстваў дзвюх краін – міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік і міністр прамысловасці і гандлю Расіі Антон Аліханаў.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.