Вы тут

Лепшых метролагаў вызначылі ў Беларусі


Пераможцаў конкурсу «Лепшы метролаг — 2024» назвалі ў час тэматычнага семінара-практыкума, прысвечанага Сусветнаму дню метралогіі, перадае БелТА.


Фота БелТА

Конкурс праводзіцца штогод, пачынаючы з 2022 года, і накіраваны на выяўленне лепшых метролагаў і прызнанне іх прафесійных заслуг. На ўдзел у конкурсе ў гэтым годзе паступіла 21 заяўка. Ацэнка прадстаўленых дакументаў праводзілася аргкамітэтам конкурсу па наступных крытэрыях: уклад у агульныя пытанні развіцця метралагічнай службы ў арганізацыі; удзел ва ўкараненні ўдасканаленых метадаў і сродкаў метралагічнага абслугоўвання; агульны стан метралагічных работ на прадпрыемстве па забеспячэнні адзінства вымярэнняў; стан рацыяналізатарскай работы ў галіне метралогіі і ўдзел у гэтай рабоце канкурсанта; удзел у навуковых і практычных распрацоўках; пералік апублікаваных артыкулаў па пытаннях метралогіі; іншыя характарыстыкі, якія адлюстроўваюць дзейнасць спецыяліста ў галіне прыкладной метралогіі.

«Мы праводзілі ацэнку вельмі высокакваліфікаваных спецыялістаў. Сярод узнагароджаных ёсць і прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый. Метролагі патрэбны ва ўсіх напрамках дзейнасці, яны запатрабаваны ўсімі галінамі эканомікі, у тым ліку ў такіх складаных, як нанатэхналогіі, космас, мікраэлектроніка і экалагічная бяспека», — адзначыў намеснік старшыні Дзяржстандарту Аляксандр Бурак.

У намінацыі «Лепшы метролаг ДМС (дзяржаўнай метралагічнай службы)» першае месца заняў Аляксей Пархоц (Брэсцкі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі), другое месца ў Сяргея Козака (Віцебскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі). Бронза ў Ларысы Пацынка (Гродзенскі цэнтр стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі).

У намінацыі «Лепшы метролаг» лідарам стаў Дзмітрый Жук (ААТ «Газпрам трансгаз Беларусь»), другое месца заняў Сяргей Трус (ААТ «Інтэграл»), а трэцяе — Дзмітрый Нічыпаровіч (ААТ «Белэнергарамналадка»).

Ганаровымі граматамі і падзякамі Дзяржстандарту былі ўзнагароджаны амаль 40 лепшых спецыялістаў-метралогіі.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.