У Івацэвічах бяспраўнік збіў чатырохгадовае дзіця на самакаце. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
ДТЗ здарылася 19 мая каля 18.50. За рулём аўтамабіля Hyundai быў 25-гадовы мясцовы жыхар, у якога не было права кіравання транспартнымі сродкамі. Паводле папярэдніх звестак, кіроўца заднім ходам рухаўся па дваровай тэрыторыі на вуліцы 60 гадоў Кастрычніка. Малады чалавек не пераканаўся ў бяспецы. У выніку збіў хлопчыка, які ехаў на самакаце. Дзіця атрымала траўмы, яго шпіталізавалі.
Праваахоўнікі высвятляюць усе абставіны здарэння.
Умець праводзіць вольны час цікава і з карысцю — свайго роду талент.
Пакуль у продажы ў асноўным расада кветак, лекавых і духмяных раслін, дэкаратыўных кустоў, а таксама клубніц, суніц і «суніц-клубніц».
Зарадныя станцыі для электрамабіляў, дыстанцыйны заказ ежы, зоны адпачынку.