Вы тут

У Салігорску спецтэхніка водаканала правалілася пад асфальт


У Салігорску спецтэхніка водаканала правалілася ў яму ў асфальце. Здарэнне пракаментавалі ў ДАІ Салігорскага РАУС, паведамляе БелТА.


Фота Telegram-канала «Солигорск, Слуцк. Новости»

Машына прыехала адпампоўваць ваду на вул. Паркавай. «Інцыдэнт не з’яўляецца дарожна-транспартным здарэннем, бо аўтамабіль не знаходзіўся ў руху. Спецтэхніка „Салігорскводаканала“ прыбыла для ажыццяўлення работ па адпампоўцы вады з каналізацыйнага люка, бо тут адбыўся падмыў праезнай часткі. Знаходзячыся на месцы работ без руху, аўтамабіль праваліўся пад асфальт», — распавялі ў Дзяржаўтаінспекцыі.

На месцы здарэння супрацоўнікі ДАІ аказалі дапамогу ў арганізацыі дарожнага руху. Участак вул. Паркавай ад павароту з боку вул. Лясной да 8-й школы перакрыты для руху аўтатранспарту да ліквідацыі праблемы.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.