Вы тут

Галадоўка фермераў у Сейме Польшчы працягваецца ўжо тыдзень


У Сейме Польшчы ўжо тыдзень працягваецца галадоўка фермераў, якія патрабуюць сустрэчы з прэм’ерам Дональдам Тускам. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на агенцтва PAP.


Фота агенцтва РАР

«Мы ўсё больш слабеем, самаадчуванне пагаршаецца з-за адмовы ад ежы», — распавёў адзін з удзельнікаў галадоўкі. Кіраўнік урада Польшчы раней адмовіўся сустракацца з удзельнікамі акцыі. «Я не планую сустрэчы з гэтай групай», — сказаў прэм’ер.

Акцыя была распачатая 13 мая шасцю фермерамі, якіх у Сейм правялі дэпутаты былой кіруючай партыі «Права і справядлівасць». 18 мая двое з фермераў былі адпраўленыя ў бальніцу, чацвёра працягваюць галадоўку.

Польскія фермеры ўжо на працягу некалькіх месяцаў праводзяць масавыя акцыі пратэсту па ўсёй краіне. Аграрыі патрабуюць абмежаваць або цалкам забараніць ўвоз таннай сельгаспрадукцыі з Украіны. Сельгасвытворцы таксама выказваюць нязгоду са стратэгіяй ЕС «Зялёны курс», якая прадугледжвае дасягненне нулявых вугляродных выкідаў да 2050 года.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.