Вы тут

Аляксандр Гарошкін выслухаў праблемы жыхароў Мсціслаўскага раёна


Старшыня Магілёўскага аблсавета і адначасова член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гарошкін наведаў сельскі сход у аграгарадку Падлужжа Краснагорскага сельсавета Мсціслаўскага раёна. Сенатар прадстаўляе ў парламенце інтарэсы жыхароў Горацкага, Мсціслаўскага і Дрыбінскага раёнаў. Напачатку сустрэчы ён як дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу агучыў галоўныя тэзісы, якія там прагучалі. Пры гэтым зрабіў акцэнт на неабходнасць прымянення новых форм маральна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі, важнасці выканання юнакамі іх воінскага абавязку, прыняцця на сябе адказнасці за лёс краіны.


З вынікамі работы, якая праводзіцца ў раёне, жыхароў азнаёмілі старшыня Мсціслаўскага райсавета Алена Клеянкова, прадстаўнікі раённай службы МНС, адукацыі, мясцовага самакіравання, дэпутаты. З падрабязнасцямі на тэму бяспекі і прафілактыкі злачынстваў выступіў старшы інспектар аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Валерый Шмеераў, аб супрацьпажарнай бяспецы сельсавета паведаміў намеснік начальніка РАНС Андрэй Шалыгін, дырэктар Сялецкай школы Аляксандр Галкоўскі расказаў, што робіцца па прафілактыцы сямейных канфліктаў, а спецыяліст па ідэалагічнай рабоце ААТ «Сож-Агра» Алена Несцярэнка прывяла аргументы на карысць узаемадзеяння сельгаспрадпрыемства з насельніцтвам. Старшыня Краснагорскага сельвыканкама Людміла Кавалёва і стараста Эмілія Купрэева звярнулі ўвагу на праблемныя пытанні ў добраўпарадкаванні і навядзенні парадку ў аграгарадку, ў рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання.

У жыхароў сельсавета была добрая магчымасць звярнуцца са сваімі праблемамі наўпрост да спецыялістаў. Прагучалі пытанні, якія датычыліся набыцця маладняку буйной рагатай жывёлы, рамонту дарогі адной з вуліц аграгарадка Падлужжа, газіфікацыі аграгарадка.

Аляксандр Гарошкін адзначыў значнасць пытанняў, якія прагучалі на сходзе. І звярнуў увагу на неабходнасць больш плённа працаваць са шматдзетнымі і маладымі сем’ямі. «Прадстаўнікі ўлады і кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства павінны ўдзеляць ім павышаную ўвагу», — падкрэсліў ён. Напрыканцы удзельнікі мерапрыемства пасадзілі туі на Алеі Герояў каля помніка загінуўшым воінам.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з сайта газеты «Святло Кастрычніка»

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».