Вы тут

Качанава: Гэта трагічная падзея ўзрушыла ўвесь свет


Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава ад імя Савета Рэспублікі выказала спачуванні Старшыні Сходу ісламскага савет Ісламскай Рэспублікі Іран Махамад-Багер Галібафу ў сувязі з гібеллю прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Эбрахіма Раісі. Пра гэта паведамляе Тэлеграм-канал верхняй палаты Парламента.


Фота: reuters.com

«Гэта трагічная падзея ўзрушыла ўвесь свет і глыбокім болем адклікаецца ў сэрцах сяброў Ірана», — паведамляеца ў спачуванні.

Прэзідэнт Ібрахім Раісі застанецца ў нашых сэрцах назаўсёды як сябар Беларусі, мудры лідар, бачны палітычны, духоўны і дзяржаўны дзеяч, які ўсё жыццё прысвяціў служэнню іранскаму народу, умацаванню магутнасці Ісламскай Рэспублікі Іран.

Наталля Качанава ўпэўнена, што памяць аб выключным, прынцыповым паліыку, сапраўдным патрыёце назаўжды застанецца ў сэрцах мільёнаў грамадзян Ірана.

«Мы высока цэнім асабісты ўклад Эбрахіма Раісі ў развіццё беларуска-іранскага супрацоўніцтва», — гаворыцца ў пасланні.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».