Вы тут

Дні Мінскай вобласці адкрыліся на ВДНГ у Маскве


У Маскве 20 мая ўрачыста адкрыліся маштабныя дні Мінскай вобласці. Яны працягнулі серыю прэзентацый беларускіх абласцей, якія з ініцыятывы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі праводзяцца з пачатку гэтага года на ВДНГ у павільёне «Рэспубліка Беларусь», паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Свой патэнцыял на галоўнай расійскай выставе ўжо прадставілі Брэсцкая, Віцебская, Гомельская, Гродзенская і Магілёўская вобласці. Па 2 чэрвеня беларускі павільён на ВДНГ перададзены ў распараджэнне Мінскай вобласці.

«Мінская вобласць — гэта сэрца Беларусі», — сказаў, адкрываючы прэзентацыю, старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын. Ён адзначыў, што асноўны ўклад у эканоміку вобласці ўносіць прамысловасць: на яе тэрыторыі дзейнічаюць больш за 4 тыс. прамысловых прадпрыемстваў з агульнай колькасцю работнікаў звыш 130 тыс. чалавек. Пятая частка аб’ёму прамысловай вытворчасці Беларусі прыпадае на Мінскую вобласць.

Мінская вобласць паказвае на ВДНГ свой прамысловы, культурны і турыстычны патэнцыял. Асаблівае месца нададзена гісторыі вобласці. Цэнтрам экспазіцыі стаў макет Кургана славы, а на стэндах прадстаўлены мемарыяльны комплекс «Хатынь», Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж» і іншыя знакавыя месцы Міншчыны.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця Дзён Мінскай вобласці на ВДНГ прынялі таксама ўдзел Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў, а таксама прадстаўнікі кіраўніцтва шэрагу расійскіх рэгіёнаў, з якімі найбольш цесна ўзаемадзейнічае Мінская вобласць, — Архангельскай, Ленінградскай, Маскоўскай і Омскай абласцей і Рэспублікі Інгушэція.

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.