Вы тут

Як у сталічных школах пройдуць апошнія званкі, выпускныя і ЦЭ


Старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Андрэй Стрыгельскі на аператыўнай нарадзе ў гарвыканкаме распавёў, як у сталіцы пройдуць апошнія званкі, выпускныя вечары і цэнтралізаваны экзамен, перадае БелТА.


Фота: БелТА

Андрэй Стрыгельскі нагадаў, што вучэбныя заняткі для вучняў 9-х і 11-х класаў завяршаюцца 24 мая, для астатніх школьнікаў — 31 мая. На ўзроўні базавай адукацыі школы і гімназіі горада сканчаюць амаль 21,6 тыс. дзяцей, на ўзроўні агульнай сярэдняй — звыш 11,6 тыс. прыняты неабходныя меры, каб урачыстыя мерапрыемствы прайшлі арганізавана і зладжана. 

Для выпускнікоў 11-х класаў 27 і 30 мая праводзяцца выпускныя экзамены. «Іх фармат ужо другі год запар — цэнтралізаваны экзамен. 27 мая навучэнцы здаюць ЦЭ па адным з вучэбных прадметаў па выбары, 30 мая — па адной з дзяржаўных моў (рускай або беларускай). У Мінску пунктамі правядзення ЦЭ стануць базы 10 ВНУ, — растлумачыў Андрэй Стрыгельскі. — Асноўная задача для адміністрацый раёнаў і кіраўніцтва ўстаноў адукацыі — забяспечыць своечасовую дастаўку і суправаджэнне выпускнікоў да месцаў правядзення экзаменаў».

Таксама ў пунктах здачы ЦЭ забяспечаць медыцынскае абслугоўванне, ахову грамадскага парадку.

Што тычыцца апошніх званкоў і выпускных вечароў, то вызначаны тэрміны і фармат іх правядзення. Так, 25 мая святы «Апошні званок» пройдуць у 10.00 у фармаце ўрачыстых лінеек. У іх прымуць удзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, дэпутаты ўсіх узроўняў, вядомыя дзеячы культуры, спорту, кіраўнікі шэфствуючых прадпрыемстваў, бацькоўская грамадскасць. З 13.00 арганізуюць цырымоніі ўскладання выпускнікамі кветак да манумента «Мінск — горад-герой», да мемарыяльных аб’ектаў у кожным раёне.

Гарадское святочнае мерапрыемства пройдзе ў культурна-спартыўным комплексе «Мінск-Арэна». «У творчай праграме будуць задзейнічаны больш за 650 удзельнікаў. Медыцынскае абслугоўванне забяспечваецца шасцю брыгадамі. Прадугледжана павелічэнне колькасці рухомага складу грамадскага транспарту да пачатку і заканчэння свята. Упраўленнем гандлю будуць арганізаваныя чатыры дэгустацыйныя пляцоўкі, а камбінатам школьнага харчавання — сем гандлёвых аб’ектаў», — адзначыў Андрэй Стрыгельскі.

Дэлегацыя з ліку 100 мінскіх выпускнікоў адправіцца на Рэспубліканскае свята «Апошні званок».

Выпускныя вечары адбудуцца 14 чэрвеня з 21.00. Па фармаце дадзены выразныя ўстаноўкі: яны праводзяцца толькі на базах устаноў адукацыі. У выключных выпадках па ўзгадненні з адміністрацыямі раёнаў і Камітэтам па адукацыі прадугледжана магчымасць арганізацыі мерапрыемстваў на базе ўстаноў дадатковай адукацыі, культуры, дзяржаўных культурна-відовішчных устаноў. Такіх школ, якія праводзяць выпускныя на іншых базах, у сталіцы восем.

Завершацца выпускныя ў 4-6 раніцы. Харчаванне арганізуюць камбінаты школьнага харчавання. У 84 установах у якасці суарганізатараў (у частцы вольнага часу) прыцягнутыя іншыя кампаніі і агенцтвы.

Як падкрэсліў Андрэй Стрыгельскі, змястоўнае напаўненне мерапрыемстваў і забеспячэнне бяспечных умоў знаходжання дзяцей будзе на асаблівым кантролі.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».