Вы тут

Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены з-за навальніц у Беларусі на 21 мая


Аранжавы ўзровень небяспекі аб’яўлены з-за навальніц у Беларусі на 21 мая. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У аўторак будзе пераменная воблачнасць. Уначы месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. У дзённы час у асобных раёнах моцныя дажджы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, ноччу слабы, днём 3-8 м/с. Пры навальніцах парывы ўзмоцняцца да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 8-14 градусаў, днём — плюс 22-27 градусаў.

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

І зноў закружыць фестываль...

І зноў закружыць фестываль...

Яркімі фарбамі і самабытнай музыкай напоўніў горад XXІІІ Нацыянальны фестываль «Маладзечна-2024». 

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.