Вы тут

Больш за 50 тыс. чалавек плануецца прыняць у ВНУ сёлета


Мэта ўступнай кампаніі — адабраць самых матываваных і падрыхтаваных абітурыентаў. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка перад пасяджэннем Дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступнай кампаніі ў 2024 годзе, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Сёння першае пасяджэнне дзяржкамісіі. Усе арганізацыйныя пытанні вырашаны. Важна, каб самыя матываваныя, самыя падрыхтаваныя абітурыенты не толькі з пункту гледжання ведаў, але і актывісты ў грамадскім жыцці маглі рэалізаваць сваё права для атрымання вышэйшай адукацыі ў нашай краіне», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Па словах віцэ-прэм’ера, у гэтым годзе больш за 50 тыс. чалавек плануецца прыняць у ВНУ, каля 39 тыс. — у каледжы.

Ён нагадаў, што ў лютым у рэгіянальных ВНУ прайшлі ўніверсітэцкія алімпіяды, іх пераможцы могуць быць залічаны ў ВНУ без экзаменаў. У сакавіку адбыўся заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, пераможцы таксама паступяць у ВНУ без уступных іспытаў. «Пераможцы абласных алімпіяд маюць права паступіць без экзаменаў у рэгіянальныя ВНУ, а таксама на запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці — педагагічныя, сельскагаспадарчага профілю і іншыя», — адзначыў Ігар Петрышэнка.

Далей пройдзе цэнтралізаваны экзамен 27 і 30 мая. «Ён сумешчаны з цэнтралізаваным тэсціраваннем для выпускнікоў мінулых гадоў. 3 і 6 чэрвеня — ЦТ для ўсіх абітурыентаў», — дадаў віцэ-прэм’ер.

Яшчэ адзін важны этап — прыём дакументаў у мэтавікоў і здача імі ўнутраных выпрабаванняў у адпаведных навучальных установах. Ігар Петрышэнка разлічвае, што мэтавы набор будзе большы, чым летась.

«Важна, каб падчас уступных іспытаў абітурыенты выкарыстоўвалі толькі атрыманыя веды, не спрабавалі карыстацца мабільнымі тэлефонамі і іншымі падручнымі сродкамі, не хваляваліся. Камісіі настроены на тое, каб стварыць максімальна камфортныя ўмовы для абітурыентаў. Было рэпетыцыйнае тэставанне, так што хлопцы ўсе ведаюць і гатовыя. Галоўнае-сканцэнтравацца, і ўсё абавязкова атрымаецца», — рэзюмаваў віцэ-прэм’ер.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».