Вы тут

У ГрДУ пройдзе канферэнцыя, прысвечаная 30-годдзю Інстытута прэзідэнцтва ў Беларусі


Міжнародная навукова — практычная канферэнцыя «Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве: Суверэнітэт, Бяспека, Інтэграцыя як канстанты ўстойлівага дзяржаўнага развіцця: міжнародны вопыт і нацыянальныя рэаліі», прысвечаная 30-годдзю Інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, пройдзе ў ГрДУ ім. Я. Купалы 31 мая — 1 чэрвеня. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на ВНУ.


У канферэнцыі прымуць удзел больш за 230 навукоўцаў, даследчыкаў, экспертаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады і кіравання з дзесяці краін: Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Кітая, Казахстана, Венесуэлы, Японіі і іншых.

«У цэнтры ўвагі на канферэнцыі будуць дзве найважнейшыя тэмы: інстытут прэзідэнцтва і рэсурсы, якія спрыяюць устойліваму дзяржаўнаму развіццю Рэспублікі Беларусь, а таксама роля суверэнітэту, бяспекі, інтэграцыі як канстант устойлівага і паспяховага развіцця краіны, грамадства і дзяржавы», — распавёў сустаршыня аргкамітэта форуму, доктар палітычных навук, прафесар, загадчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі ГрДУ Віктар Ватыль.

Як паведаміў сустаршыня аргкамітэта, канферэнцыя пройдзе пры падтрымцы шэрагу нацыянальных і замежных навукова-даследчых інстытутаў, адукацыйных інстытутаў і ўніверсітэтаў. У гэтым спісе Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, інстытуты філасофіі і сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь, Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў, РІВШ, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт ім. Ламаносава, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны універсітэт, расійскае Таварыства палітолагаў, інстытут Паўночна-Усходняй Азіі Дзіліньскага універсітэта Кітая, Казахскі універсітэт міжнародных адносін і сусветных моў. Аргкамітэт форуму ўзначальвае рэктар ГрДУ доктар гістарычных навук Ірына Кітурка. Сустаршынёй аргкамітэта выступае начальнік Галоўнага ўпраўлення інфармацыйнай палітыкі і грамадскага развіцця Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Таццяна Шэндзік.

Даклады ўдзельнікаў увойдуць у зборнік матэрыялаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі  «Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве: Суверэнітэт, Бяспека, Інтэграцыя як канстанты ўстойлівага дзяржаўнага развіцця: міжнародны вопыт і нацыянальныя рэаліі».

«Удзельнікі канферэнцыі сустрэнуцца са студэнтамі ўніверсітэта на дыялогавай пляцоўцы, дзе абмяркуюць важнейшыя тэмы, звязаныя з Інстытутам прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь, — дапоўніла начальнік упраўлення выхаваўчай работы з моладдзю ГрДУ Аксана Котава. — Мы ўжо правялі анлайн-віктарыну „30 гадоў інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь“, падчас якой студэнты і выкладчыкі адказалі на 50 тэматычных пытанняў. Аб’яўлены конкурс відэаролікаў „Дасягненні маёй краіны“. У сваіх працах удзельнікі расказваюць аб значных поспехах, яркіх момантах з жыцця Беларусі і беларусаў. Лепшыя ролікі будуць апублікаваныя ў тэлеграм-канале ВНУ».

З 20 па 24 мая на ўсіх факультэтах ГрДУ адбудзецца прагляд фільма «Беларусь. Незалежнасць. Місія выканальная» у кінагасцінай «Пошук». Інфармацыйныя гадзіны «30 гадоў інстытута прэзідэнцтва Рэспублікі Беларусь — 30 гадоў развіцця» пройдуць з 27 па 31 мая.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.