Вы тут

Беларуская чыгунка правядзе акцыю «дзеці і бяспека»


Беларуская чыгунка з 20 па 31 мая правядзе акцыю «Дзеці і бяспека», паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.


У перыяд акцыі Беларуская чыгунка рэалізуе комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне і прафілактыку дзіцячага траўматызму і гібелі непаўналетніх на аб’ектах чыгуначнага транспарту. «Работнікі беларускай магістралі сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў і супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях. Будуць праведзены прафілактычныя гутаркі са школьнікамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі. На вакзалах будзе ажыццяўляцца дадатковае інфармаванне грамадзян аб мерах бяспекі пры знаходжанні на аб’ектах чыгуначнага транспарту», — распавялі ў прэс-цэнтры.

У БЧ адзначылі: нягледзячы на актыўную працу, якая праводзіцца магістраллю, за чатыры месяцы бягучага года на аб’ектах чыгуначнага транспарту адбылося 29 выпадкаў невытворчага траўматызму, што на 1 выпадак менш, чым за аналагічны перыяд 2023 года. Пацярпелі 29 грамадзян, з якіх 22 — траўмаваныя смяротна. Амаль 40% пацярпелых знаходзіліся на аб’ектах чыгуначнага транспарту ў стане алкагольнага ап’янення.Асноўныя прычыны няшчасных выпадкаў з непаўналетнім — ігнараванне элементарных правілаў бяспекі, спешка і бестурботнасць.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб’ектах чыгуначнага транспарту: не пакідаць дзяцей без нагляду і не дазваляць ім гуляць паблізу чыгуначных аб’ектаў, а таксама не пераходзіць чыгуначныя пуці ў неўстаноўленых месцах.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.