Вы тут

Набліжаецца сезон адпачынку ля вадаёмаў: МНС нагадвае аб правілах бяспекі падчас купання


У Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях нагадалі аб правілах бяспечных паводзін на вадаёмах у сувязі са хуткім адкрыццём купальнага сезона, паведамляе БелТА.


Ратавальнікі нагадваюць, што купацца можна ў спецыяльна адведзеных месцах і на абсталяваных пляжах.

Нельга заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення. Таксама раяць не купацца ў адзіноце, асабліва, калі вы не ўпэўненыя ў сваіх сілах; у вячэрні і начны час сутак. Плаваць трэба ўдалечыні ад  судоў, катэраў, лодак, плытоў, нельга ныраць пад іх. Забаронена заплываць за буйкі і іншыя агароджы.

Калі вы прыйшлі адпачываць разам з дзецьмі, не выпускайце іх з поля зроку, а таксама не адпускайце дзяцей да вадаёма без суправаджэння дарослых.

Паводле статыстыкі ТРВОДа, за 2023 год у Беларусі патанулі 339 чалавек, у тым ліку 21 непаўналетні.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.