Вы тут

Правілы ўвозу хатніх жывёл у ЕС з Беларусі і Расіі з верасня зменяцца


Правілы ўвозу хатніх жывёл у ЕС з Беларусі і Расіі з верасня зменяцца, паведамляе БелТА, спасылаючыся літоўскія СМІ.


Паводле інфармацыі Дзяржаўнай харчова-ветэрынарнай службы Літвы, з 16 верасня для ўвозу на тэрыторыю ЕС сабак, катоў або тхароў з тэрыторыі Беларусі і Расіі трэба будзе падаваць дакумент з вынікамі тэсту на антыцелы да віруса шаленства, узятага як мінімум праз 30 дзён пасля вакцынацыі і за 3 месяцы да выдачы ветэрынарнага сертыфіката і ўезду ў ЕЗ.

Удакладняецца, што ветэрынарны сертыфікат павінен быць узору Еўрапейскага Саюза і выдадзены дзяржветэрынарам трэцяй краіны. Хатняя жывёла павінна будзе мець падскурны мікрачып або татуіроўку.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.