Вы тут

«Урал» пазбег паразы ў матчы з футбалістамі «Арэнбурга», саступаючы два мячы


Футбалісты «Урала» пад кіраўніцтвам беларускага трэнера Віктара Ганчарэнкі згулялі ўнічыю — 3:3 — з «Арэнбургам» у хатнім паядынку 29-га тура чэмпіянату Расіі, паведамляе БелТА.


Ужо на 3-й хвіліне пасля пачатку гульні ў Екацярынбургу Дзмітрый Вараб’ёў вывеў гасцей наперад, а незадоўга да перапынку Сільвія Бегіч зраўняў вынік. У пачатку другой паловы сустрэчы Махамед Гарбані і Маціяс Перэс двойчы запар паразілі вароты гаспадароў поля. Саступаючы два мячы, уральцы не здаліся і спачатку Бегіч скараціў адставанне да мінімуму, а потым Гільерме Шэтыне аднавіў раўнавагу — 3:3. Пасля гэтай нічыёй «Урал» і «Арэнбург» набралі па 30 ачкоў і за тур да заканчэння чэмпіянату па-ранейшаму застаюцца ў «зоне вылету».

Таксама сёння яшчэ адзін аўтсайдэр – калінінградская «Балтыка» з беларусамі Віталём Лісаковічам, Кірылам Капленкам і Юрыем Кавалёвым паспрабуюць набраць ачкі ў гасцявым матчы з футбалістамі «Растова». Дзеючы чэмпіён Расіі , які зараз ідзе другім, піцерскі «Зеніт» у чатырох апошніх сустрэчах пацярпеў тры паразы. Ён згуляе ў Грозным супраць мясцовага «Ахмата», які выйграў пяць матчаў запар. Маскоўскі «Спартак» прыме на сваёй арэне Казанскі «Рубін» з беларускім абаронцам Аляксандрам Мартыновічам. У заключным матчы перадапошняга тура «Пары Ніжні Ноўгарад» 20 мая згуляе ў сябе дома з маскоўскім ЦСКА.

Учора маскоўскае «Дынама» зрабіла яшчэ адзін крок да золата, разграміўшы на сваёй арэне самарскія «Крылы Саветаў» — 4:1. Маскоўскі «Лакаматыў» перамог у сябе дома Варонежскі «Факел» з лікам 2:0, а футбалісты «Краснадара» адолелі на выездзе «Сочы» — 3:2.

Становішча ў групе лідараў цяпер такое: «Дынама» — 56 балаў (29 матчаў), «Краснадар» — 53 (29), «Зеніт» — 51 (28), «Лакаматыў» — 50 (29), «Спартак» — 46 (28). Турнірную табліцу замыкае «Сочы» — 23 ачкі, у «Балтыкі» 26 заліковых балаў, па 29 ачкоў набралі «Пары Ніжні Ноўгарад» і «Факел», у «Арэнбурга» і «Урала» па 30 балаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.