Вы тут

Акцыя «Ноч музеяў 2024» адбылася ў Купалаўскім доме


18 мая, у рамках міжнароднай акцыі «Ноч музеяў 2024» Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы, гасцінна акдрыў свае дзверы для наведвальнікаў.


«Ноч музеяў» пачалася з прэзентацыі выставы «Купалаў Дом-80», прымеркаванай да будучага юбілею.

Госці Купалаўскага дома з задавальненнем прынялі ўдзел у музейным квізе, падчас якога атрымалі магчымасць праверыць сваю эрудыцыю, прымяніць кемлівасць і знаходлівасць. Кожны член каманды-пераможцы атрымаў памятныя сувеніры.

У лакацыях інтэрактыўнай праграмы «∞ х 10=?» наведвальнікі дакрануліся да захапляльных гісторый, звязаных з цікавымі асобамі, унікальнымі экспанатамі і музейнымі таямніцамі. 

Разнастайная была і музычная праграма, а ў канцы вечара адбыўся розыгрыш каштоўнага падарунка.

Удзельнікамі ўчорашняй акцыі сталі каля ста пяцідзесяці дарослых і дзяцей.

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.