Вы тут

Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог Мінска


Мабільныя датчыкі кантролю хуткасці працуюць на 11 участках дарог Менска, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Фота БелТА

Кантроль за хуткасцю аўтатранспарту ажыццяўляецца на МКАД — тут абмежаванне складае 90 км/г. Мабільныя датчыкі ўстаноўлены на пр. Незалежнасці (60, 80 км/г), пр. Партызанскім (60 км/г), вул. Арлоўскай (60 км/г), вул. Маякоўскага (60 км/г), вул. Акадэмічнай (60 км/г), пр. Жукава (60 км/г).

Хуткасны рэжым кантралюецца на ўчастках Даўгінаўскага тракту (60 км/г), Смілавіцкага тракту (80 км/г), вул.Ванеева (60 км/г), пр. Пушкіна (60 км/г).

ДАІ нагадвае кіроўцам пра неабходнасць выконваць правілы дарожнага руху.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».