Вы тут

У небе над Партугаліяй заўважылі метэор


У небе над Партугаліяй заўважылі метэор. Пра гэта паведамляюць РИА Новости са спасылкай на выданне Publico.


Скрыншот відэа з камеры відэаназірання

Яркую ўспышку ў небе заўважылі ўвечары 18 мая. Гэту з’яву можна было назіраць па ўсёй тэрыторыі Партугаліі. Як адзначае выданне, спасылаючыся на відавочцаў, гэта быў метэор, які перасякаў атмасферу Зямлі. Большая частка відэазапісаў, на якіх адлюстравана гэтая з’ява, былі зробленыя на поўначы краіны.

Пры гэтым на інтэрнэт-рэсурсе грамадзянскай абароны спачатку была апублікаваная інфармацыя пра тое, што метэарыт упаў у раёне муніцыпалітэта Каштру-Дайры, але пазней гэтае паведамленне выдалілі. Газета звязалася з пажарнымі, але яны не змаглі даць інфармацыю аб тым, што адбылося.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.