Вы тут

У Мінску адбылася цырымонія падвядзення вынікаў конкурсу дзіцячага малюнка «Нам свет завешчана берагчы»


18 красавіка ў Белтэлерадыёкампаніі адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання фіналістаў Рэспубліканскага конкурсу дзіцячага малюнка «Нам свет завешчана берагчы», прысвечанага 80-годдзю з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.


У студыю былі запрошаны аўтары 63 дзіцячых малюнкаў, прадстаўленых ад абласных (г. Мінска) арганізацый Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, пераможцы ў трох узроставых катэгорыях: 7-9 гадоў, 10-12 гадоў, 13-15 гадоў.

Першы намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Юрый Луцык

Па выніках конкурсу было прынята рашэнне ў кожнай узроставай катэгорыі вызначыць пераможцу, па два ўдзельнікі, якія занялі другое і трэцяе месцы, а таксама ўзнагародзіць удзельнікаў спецыяльнымі прызамі ад Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, адкрытага акцыянернага таварыства «Ашчадны банк «БЕЛАРУСБАНК», грамадскіх аб’яднанняў «Беларускі саюз жанчын», «Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя» і «Беларускі фонд міру», Мінскага гарадскога аб’яднання Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын.

Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак

Намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў, старшыня камітэта ветэранаў працы Юрый Дзядкоў

У мерапрыемстве прынялі ўдзел: першы намеснік і намеснік старшыні Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Юрый Луцык і Юрый Дзядкоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» (2007), кіраўнік студыі ваенных мастакоў дзяржаўнай культурна-дасугавай установы «Цэнтральны дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь» Мікалай Апіёк, упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, старшыня Мінскага гарадскога аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Аляксандр Шчаковіч, начальнік галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Кацярына Каляда, палітычны аглядальнік Белтэлерадыёкампаніі Алеся Высоцкая і іншыя. 

Каля мікрафона заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалай Апіёк

Першыя месцы ў сваіх узроставых катэгорыях занялі: Міхаіл Салановіч (Магілёўская вобласць), Ульяна Мурза (Брэсцкая вобласць), Аляксей Цуран (Віцебская вобласць).

Гран-пры заваявала Кацярына Кухарэнка (Віцебская вобласць).

Віктар ІВАНЧЫКАЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».