Вы тут

Беларускія шашысты выйгралі 13 узнагарод этапу Кубка свету ва Узбекістане


У Ташкенце завяршыўся этап Кубка свету па шашках — 64-міжнародныя спаборніцтвы «Узбекістан-2024» з удзелам беларускіх спартсменаў. Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на Беларускую федэрацыю шашак.


Фота БелТА

Спаборніцтвы праходзілі ў трох дысцыплінах: вокамгненнай, хуткай і класічнай гульні. Прадстаўнікі нашай каманды заваявалі на турніры 13 узнагарод — 5 залатых, 4 сярэбраныя і 4 бронзавыя. Перамогі ў вокамгненнай і класічнай праграмах у мужчын атрымаў Арцём Ціханаў, у актыве якога таксама золата ў хуткай гульні сярод юнакоў да 17 гадоў. Чэмпіёнам этапу Кубка свету ў хуткай праграме сярод мужчын стаў Андрэй Валюк, яшчэ адзін медаль вышэйшай пробы Беларусі прынёс Іван Невар (класічная гульня, да 11 гадоў).

Трохразовай медалісткай турніру ў жанчын стала Яўгенія Швед, на рахунку якой два срэбра (рапід і класіка) і адно трэцяе месца (бліц). На другую прыступку п’едэстала ў вокамгненнай гульні падымаліся нашы Аляксей Куніца (мужчыны) і Іван Невар (да 11 гадоў), абодва спартсмены таксама выйгралі па бронзе ў іншых дысцыплінах. Акрамя таго, бронзавым прызёрам у вокамгненнай праграме сярод юніёраў стаў Марат Леў.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».