Вы тут

Іванец: У Беларусі і Расіі вялікі патэнцыял у сферы адукацыі


У Беларусі і Расіі вялікі патэнцыял у сферы адукацыі. Такую думку выказаў міністр адукацыі Беларусі Андрэй Іванец на сумесным пасяджэнні калегій Міністэрства адукацыі Беларусі і Міністэрства асветы Расіі, перадае БелТА.


Фота БелТА

«На сумеснай калегіі разгледжана некалькі ключавых пытанняў, уключаючы ўзаемадзеянне на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння кваліфікацыі педагогаў, падрыхтоўкі педагагічных кадраў, якія павінны выхоўваць сапраўднага грамадзяніна краіны, грунтуючыся на традыцыйных каштоўнасцях. У гэтым напрамку ў нас ужо на працягу чатырох гадоў дзейнічае асацыяцыя школ Беларусі і Расіі, якая дынамічна развіваецца. У яе ўваходзяць больш як 500 школ. Толькі ў мінулым годзе праведзена больш як 180 мерапрыемстваў. Будзем актыўна развіваць гэтае супрацоўніцтва», — сказаў кіраўнік ведамства.

Яшчэ адзін немалаважны аспект — падрыхтоўка кадраў на ўзроўні прафесійна-тэхнічнай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі. «Мы праводзім работу па ўніфікацыі адукацыйных праграм, метадычнага забеспячэння, каб тыя спецыялісты, якія рыхтуюцца ў нашых каледжах і выходзяць на рынак працы, валодалі адзінымі ведамі і кампетэнцыямі», — дадаў кіраўнік Мінадукацыі.

На пасяджэнні прынята рашэнне аб стварэнні асацыяцыі каледжаў Беларусі і Расіі. «Гэта важны і прарыўны момант, які дасць магчымасць інтэграваць узроўні сярэдне-спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі дзвюх краін», — падкрэсліў міністр. Немалую частку дыскусіі заняло пытанне выхавання навучэнцаў.

«Мы бачым вялікі патэнцыял. Размова не толькі аб школах, але і ўстановах, якія ажыццяўляюць аздараўленне, рабоце студэнцкіх атрадаў, узаемадзеянні з бацькамі», — сказаў на заканчэнне Андрэй Іванец.

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».