Вы тут

Рух у раёне пр. Пераможцаў і МКАД у Мінску перакрыюць 19 мая з-за лёгкаатлетычнага прабегу


У Мінску 19 мая ўводзіцца часовая забарона руху транспартных сродкаў у раёне пр. Пераможцаў. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 10 мая № 1882 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БелТА.


Абмежаванні будуць дзейнічаць з 7.00 да 15.30 па цотным баку вуліцы Ратамскай ад вул. Мястроўскай да пр. Пераможцаў; з 9.40 да 15.30 — па няцотным баку пр. Пераможцаў ад Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарогі да вул. Нарачанскай.

Забарона руху транспарту ўводзіцца ў сувязі з правядзеннем паўмарафону One Run. Удзельнікі прабягуць розныя дыстанцыі: 21,1 км, а таксама 10,5 і 1 км. Час старту — 10.00.

На гэты час у сталіцы таксама зменяцца маршруты грамадскага транспарту. Як паведамілі ў ДП «Мінсктранс», з 7.00 да 15.30 рух аўтобуснага маршруту № 190э з боку РКМЦ арганізуецца па вул. Паркавай У А/Г Ждановічы, пр. Пераможцаў, МКАД, вул. Ціміразева і далей па маршруце без выканання прыпыначных пунктаў на змененым участку.

З 9.30 да 15.30 рух аўтобусных маршрутаў № 44, 136 з боку ст. Ждановічы арганізуецца па вул. паркавай у А/Г Ждановічы, пр. Пераможцаў, МКАД, вул. Ціміразева, Нарачанскай, пр. Пераможцаў і далей па маршрутах з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Ратамская», «Камайская», «2-я гарадская дзіцячая бальніца»; у напрамку Ждановічаў — без зменаў.

Рух аўтобуснага маршруту № 119с ад аквапарку арганізуецца па МКАД, вул. Ціміразева, Нарачанскай, пр. Пераможцаў і далей па маршруце з выкананнем на змененым участку прыпыначных пунктаў «Ратамская», «Камайская», «2-я гарадская дзіцячая бальніца», у напрамку аквапарку — без зменаў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.