Вы тут

Серыял «Мой Алтай» выклікаў турыстычны бум у Сіньцзяне


Нядаўна 8-серыйны тэлесерыял «Мой Алтай» трансляваўся ў прайм-тайме на флагманскім канале Цэнтральнага тэлебачання Кітая CCTV-1 і заняў першае месца па папулярнасці ў тэлегледачоў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


«Мой Алтай» зняты паводле аднайменнага зборніка апавяданняў, апублікаванага вядомай пісьменніцай Лі Цзюань у 2010 годзе. Серыял распавядае гісторыю Лі Вэньсю, дзяўчыны народнасці хань, якая адкрыла сваю крамку ў сіньцзянскім Алтаі, і яе сям’і, якая спрабуе наладзіць адносіны з мясцовымі этнічнымі казахамі.

Гэты міні-серыял быў зняты ў акрузе Алтай Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна на паўночным захадзе Кітая, і мясцовыя жывапісныя пейзажы сталі ідэальным фонам для развіцця сюжэту. Велічная прыродная прыгажосць, багатая і ўнікальная народная культура, простая і грунтоўная жыццёвая філасофія карціны прыцягнулі многіх гледачоў, а таксама выклікалі ўсплёск увагі да Алтая.

«У апошнія некалькі дзён у акругу Алтай прыехала заўважна больш турыстаў, чым у мінулым годзе», — заявіў адказны за акругу Алтай у турыстычным агенцтве Huayun Culture Tourism Group Чжан Сюй. Ён займаецца культурным турызмам у гэтым рэгіёне ўжо амаль 20 год. Паводле яго назіранняў, у папярэднія гады ў маі большасць турыстаў, якія прыязджалі ў Сіньцзян, выбіралі Паўднёвы Сіньцзян або Ілі-Казахскую аўтаномную акругу. Алтай, размешчаны на поўначы Сіньцзяна, не з’яўляецца папулярным турыстычным напрамкам у гэты час года.

Па словах Лі Юаньхаа, намесніка дырэктара Дэпартамента культуры і турызму Алтая, гэтая акруга асабліва багатая турыстычнымі рэсурсамі, і яе абавязкова варта наведаць. Ён таксама адзначыў, што тут будзе запушчаны новы турыстычны маршрут па матывах серыяла «Мой Алтай». «У павеце Хабахэ, дзе праходзілі здымкі, можна будзе наведаць крамачку Чжан Фэнся, адметнае дрэва і летнюю пашу. А яшчэ можна будзе накіравацца ў ландшафтны парк Ланшань у павеце Цінхэ, каб пазнаёміцца з асяроддзем пасялення ваўкоў», — дадаў ён.

Алтай размешчаны каля паўднёвага падножжа Алтайскіх гор, на паўночнай ускраіне Джунгарскай раўніны, акруга мяжуе з Расіяй, Казахстанам і Манголіяй. Тут ёсць Алтайскія горы, адзіная ў Кітаі рака Іртыш, якая ўпадае ў Паўночны Ледавіты акіян, і шэраг маляўнічых раёнаў нацыянальнага ўзроўню.

Акрамя таго, Алтай знаходзіцца на 47-й паралелі паўночнай шыраты — «залатой лыжнай паралелі». У 2018 годзе, падчас правядзення зімовых Алімпійскіх гульняў у Пекіне, тут былі мадэрнізаваны збудаванні для зімовых відаў спорту, што ператварыла ўнікальныя снежна-лядовыя рэсурсы ў «эканоміку лёду і снегу».

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.