Вы тут

Летась у Мінскай вобласці рэалізоўвалася 46 праектаў па праграме «Адзін раён — адзін праект»


Летась у Мінскай вобласці рэалізоўвалася 46 праектаў, якія ўключаны ў ініцыятыву «Адзін раён — адзін праект». Пра гэта распавяла намесніца старшыні камітэта эканомікі Мінскага аблвыканкама Валянціна Асадчык, паведамляе БелТА.


Фота з адкрытых крыніц

Агульны кошт гэтых праектаў склаў Br1,4 млрд. Іх рэалізацыя прадугледжвае стварэнне больш як 2 тыс. рабочых месцаў.

«Па выніках 2023 года паспяхова завершана рэалізацыя двух інвестпраектаў. У Крупскім раёне — праект па арганізацыі вытворчасці тэраснай дошкі. У Капыльскім раёне — стварэнне інавацыйнай вытворчасці сухога малака з капілярна-порыстай структурай. Гэта імпартазамяшчальны і экспартна арыентаваны праект. Там створана 32 працоўныя месцы, і яго кошт склаў Br30,2 млн», — распавяла Валянціна Асадчык. Усяго летась асвоена каля Br250 млн інвестыцый, створана больш за 50 рабочых месцаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».