Вы тут

Прыйшло папаўненне ў Саюз пісьменнікаў


Адбылося чарговае пасяджэнне прэзідыўма Саюза пісьменнікаў Беларусі. Сярод іншых пытанняў разглядалася і пытанне прыёму ў творчую арганізацыю новых літаратараў. 


Новымі сябрамі Саюза пісьменнікаў Беларусі сталі чацвёра паэтаў і празаікаў. Сярод іх — паэтэса з Валожынскага раёна Лідзія Гардынец (нарадзілася ў 1952 годзе), аўтар вершаваных зборнікаў «Саламяны капялюшык», «Ад твайго парога», «Я сябрую з сонцам»; публіцыст і празаік з Віцебска Святлана Дзядзінкіна (Гук) (нарадзілася ў 1961 годзе), аўтар кніг «Бабраня на Бузянцы», «Юшка Вялеса», «Рака памяці» (у сааўтарстве); празаік Паліна Корнева (нарадзілася ў 2004; студэнтка Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта); паэт Максім Хацкевіч (нарадзіўся ў 2001 годзе; працуе ў дзіцячай паліклініцы горада Барысава).

Сярод тых, хто рэкамендаваў літаратараў даля ўступлення ў СПБ, — аўтарытэтныя пісьменнікі краіны: паэт Віктар Шніп, Уладзімір Андрыевіч, Марына Помаз-Лайкова, Таццяна Дашкевіч, Тамара Бярэзіна. 

Сяргей ШЫЧКО

Прэв’ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».