Вы тут

У Беларусі правядуць маніторынг заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб


Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў арганізуе правядзенне прававога маніторынгу ў дачыненні да заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб з 20 мая па 10 чэрвеня, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.


Прававы маніторынг праводзіцца з мэтай аналізу і ацэнкі якасці заканадаўства, практыкі яго прымянення, эфектыўнасці прававога рэгулявання ім грамадскіх адносін. Задачамі прававога маніторынгу з’яўляюцца ацэнка эфектыўнасці норм, выяўленне і аналіз недахопаў прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных з рэалізацыяй заяўнікамі правоў на зварот, парадкам іх падачы і разгляду, абскарджаннем адказаў на звароты і іншымі пытаннямі, прычын адпаведных недахопаў, а таксама наступстваў, якія ўзніклі ў працэсе прымянення заканадаўства. Таксама ў планах выпрацоўка прапаноў аб удасканаленні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб, практыкі прымянення, аб прыняцці мер па належнай рэалізацыі палажэнняў.

Усім зацікаўленым прапануецца накіроўваць інфармацыю і прапановы, у тым ліку аб актуальнасці прававога рэгулявання, наяўнасці састарэлых альбо неэфектыўных нормаў, прабелаў, калізій і іншай прававой нявызначанасці, унутраных супярэчнасцяў, наяўнасці альбо адсутнасці аднастайнай практыкі прымянення, наяўнасці не рэалізаваных у заканадаўстве бланкетных нормаў, іх надмернасці, станоўчых і адмоўных наступствах прыняцця і прымянення заканадаўства, неабходнасці яго карэкціроўкі (па магчымасці з канкрэтнымі прапановамі і фармулёўкамі).

Па гэтых пытаннях можна будзе выказацца ў спецыяльнай тэме на прававым форуме Беларусі. Накіраваныя прапановы не будуць лічыцца электроннымі зваротамі, і ў дачыненні да іх не будзе давацца адказ (апавяшчэнне) у адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».