Вы тут

Колькасць зарадных станцый для электратранспарту ў Беларусі вырасла да 1,2 тыс.


У Беларусі колькасць зарадных станцый для электратранспарту вырасла да 1,2 тыс.пра гэта паведамілі ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.


Як распавёў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч, аб’ём спажывання зараднымі станцыямі электраэнергіі за першы квартал 2024 года вырас амаль удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года і склаў 7,5 млн кВт.ч.

Міністр адзначыў, што на дарогах краіны істотна павялічылася колькасць электрамабіляў. Расце і колькасць электробусаў у гарадскіх аўтапарках грамадскага транспарту. На сучасныя электробусы ўжо перайшлі Жодзіна і Шклоў. Наступны аналагічны праект плануецца да рэалізацыі ў Наваполацку.

«Электратранспарт-гэта не толькі камфортнасць перамяшчэння, але і скарачэнне шкодных выкідаў у атмасферу», — падкрэслілі ў Мінэнерга

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».