Вы тут

Прэзідэнт Беларусі падарыў гораду Шуша беларускую трактарную тэхніку


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час наведвання адраджаемых тэрыторый Азербайджана падарыў гораду Шуша беларускую трактарную тэхніку, перадае БелТА.


Фота БелТА

Аляксандр Лукашэнка наведаў горад разам з азербайджанскім калегам Ільхамам Аліевым.

«Карыстайся. Спадабаецца — дададзім яшчэ», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

У савецкія гады Шуша ўваходзіла ў склад Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці Азербайджанскай ССР, а пасля распаду Савецкага Саюза кантралявалася непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай. У лістападзе 2020 года Азербайджан аднавіў кантроль над горадам, што было замацавана трохбаковай заявай Азербайджана, Арменіі і Расіі.

Цяпер у Шушы праводзяцца аднаўленчыя работы, будуецца жыллё для вяртання азербайджанскіх бежанцаў.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.