Вы тут

У Магілёўскай вобласці праходзіць штогадовы збор «Ваенная бяспека і абарона дзяржавы»


Мэта збору — павысіць узровень падрыхтоўкі кіруючага склада абл- і гарвыканкамаў у пытаннях сумесных дзеянняў войскаў у сучасных узброеных канфліктах, а таксама ўдасканаленне навыкаў абыходжання са зброяй. Галоўныя задачы пры гэтым — азнаёміць з рэаліямі ваенна-палітычнай абстаноўкі вакол Рэспублікі Беларусь, азнаёміць з прыёмамі прымянення беспілотных лятацельных апаратаў і барацьбы з імі, а таксама адпрацаваць парадак фарміравання народнага апалчэння. Удзельнікі збораў маюць магчымасць азнаёміцца з методыкай падрыхтоўкі камандзіраў атрадаў народнага апалчэння і іх намеснікаў па папярэджванні правапарушэнняў добраахвотнікамі атрадаў народнага апалчэння і дзеяннямі па ахове і абароне аэрапорта. У ходзе вучэнняў ёсць магчымасць азнаёміцца з асноўнымі і перспектыўнымі ўзорамі ўзбраення, ваеннай і спецтэхнікай, якая знаходзіцца на ўзбраенні воінскіх часцей.


 

Практычныя заняткі праходзяць на базе ваеннага камісарыята вобласці, Княжыцкага сельсавета, аэрапорта. Будзе разгледжана, як павінны дзейнічаць народныя апалчэнцы па прадухіленні і спыненні правапарушэнняў. Удзельнікі азнаёмяцца з беспілотнымі авіяцыйнымі канструкцыямі айчыннай вытворчасці, узорамі тэхнікі для барацьбы з беспілотнымі лятацельнымі апаратамі, інжынернай тэхнікай і тэхнікай ДРСУ, якая выкарыстоўваецца для падрыхтоўцы да абароны населеных пунктаў.

У другой палове дня падзеі перамесцяцца ў раён Буйніч, дзе прысутныя ўскладуць да мемарыяльнага комплексу «Буйніцкае поле» вянкі і кветкі. На стрэльбішчы аграрнага лесатэхнічнага каледжа будзе адпрацаваная стральба па нерухомай цэлі і кіданне вучэбна-імітацыйных гранат на меткасць. Будзе таксама адпрацаваная стральба з пісталетаў і зенітнай супрацьракетнай устаноўцы «Ігла».

Прадстаўнікам тэрытарыяльнай абароны будзе прадстаўлена магчымасць папрыктакавацца на трэнажорах сельскагаспадарчай тэхнікі.
Як адзначыў міністр абароны Віктар Хрэнін, вось ужо дзясяты раз, у адпаведнасці з рашэннем Прэзідэнта, праводзіцца збор "Ваенная бяспека і абарона дзяржавы".

— Ні для каго не сакрэт, што сучаснае развіццё ваенна-палітычнай абстаноўкі ў свеце і непасрэдна вакол Рэспублікі Беларусь патрабуе ад нас асаблівай увагі да пытанняў забеспячэння абараназдольнасці краіны, — падкрэсліў міністр. — Як адзначыў у сваіх выступленнях кіраўнік дзяржавы, «час выбраў нас, мы павінны захаваць мір і спакой на нашай зямлі, гэта найвялікшая задача для нашага пакалення. Кожны, хто стаіць на ахове дзяржавы або будзе прызваны пад стрэльбу, павінен дакладна разумець, як яму дзейнічаць, якія задачы ён выконвае».

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».