Вы тут

Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў наведалі тэрыторыі Азербайджана, якія адраджаюцца


У рамках дзяржаўнага візіту ў Азербайджан Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сумесна з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым наведалі тэрыторыі рэспублікі, якія адраджаюцца.


Фота: БелТА

Раніцай 17 мая Аляксандр Лукашэнка прыляцеў у Фізулі. 

У аэрапорце каля трапа самалёта яго сустрэў Ільхам Аліеў. Прэзідэнт Азербайджана коратка расказаў беларускаму калегу аб работах па аднаўленні і развіцці гэтых тэрыторый, будаўніцтве новых інфраструктурных аб’ектаў. Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з новым аэрапортам. Фізулінскі міжнародны аэрапорт — адзін з сямі міжнародных аэрапортаў краіны (неўзабаве іх стане яшчэ больш). Гэта паветраная гавань звязвае сталіцу Азербайджана з Карабахам. Аэрапорт пачалі будаваць у студзені 2021 года, а ўжо ў верасні тут прызямліўся першы самалёт. Цырымонія адкрыцця аэрапорта адбылася праз месяц з удзелам прэзідэнтаў Азербайджана і Турцыі.

Пасля агляду паветранай гавані кіраўнікі дзяржаў у суправаджэнні вялікага картэжа накіраваліся ў горад. Фізулі былі вернуты пад кантроль Азербайджана 17 кастрычніка 2020 года. Горад валодае вялікім транспартна-лагістычным патэнцыялам, паколькі знаходзіцца на скрыжаванні асноўных транспартных артэрый Карабахскага і Усходне-Зангезурскага эканамічных раёнаў Азербайджана. Згодна з генеральным планам, да 2040 года насельніцтва Фізулёў павялічыцца да 50 тыс. чалавек (для параўнання: у канцы 1980-х тут пражывала каля 17 тыс. грамадзян, цяпер — усяго толькі пара тысяч). У час паездкі Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў агледзелі тэрыторыі горада, разбураныя аб’екты і перспектыўныя раёны для забудовы. Па маршруце прэзідэнты паехалі ў адной машыне, прычым за рулём быў азербайджанскі лідар.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з экспазіцыямі, якія адлюстроўваюць дынаміку аднаўлення разбураных аб’ектаў, пасля чаго абодва лідары накіраваліся ў Шушу. У савецкія гады гэты горад уваходзіў у склад Нагорна-Карабахскай аўтаномнай вобласці Азербайджанскай ССР, а пасля распаду Савецкага Саюза кантраляваўся непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікай. У лістападзе 2020 года Азербайджан аднавіў кантроль над горадам, што было замацавана трохбаковай заявай Азербайджана, Арменіі і Расіі. Цяпер у Шушы таксама праводзяцца аднаўленчыя работы, будуецца жыллё для вяртання азербайджанскіх бежанцаў.

Кіраўнікі дзяржаў наведалі жылы масіў горада, азнаёміўшыся з жыллёвымі ўмовамі, памятныя мясціны і музейна-выставачную экспазіцыю аб дзейнасці Гейдара Аліева. Аляксандр Лукашэнка і Ільхам Аліеў таксама агледзелі трактарную тэхніку, падораную гораду Прэзідэнтам Беларусі. «Карыстайся. Спадабаецца — дабавім яшчэ», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле БелТА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Зоркі абяцаюць шмат прыемных момантаў і добрых навін для Блізнятаў.

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.