Вы тут

«Арэхавы спас»: дзеля юных чытачоў


Прастора кніжных фестываляў, звязаных з дзіцячай літаратурай, дзіцячым чытаннем, абяцае быць болей шырокай. У дадатак да фестываля «У гасцях у Францыска Скарыны», які традыцыйна праводзіцца ў верасні ў Мінску каля Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, фестываля «Міхасёвы прыгоды», які сёлета будзе праводзіцца ўжо трэці год запар (галоўны арганізатар свята — Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа), плануецца правесці свята кнігі і на пляцоўцы Мінскай абласной бібліятэкі імя А. С. Пушкіна. 


Фота з адкрытых крыніц
 

Назва новага фестываля — «Арэхавы спас». Час правядзення — пачатак восені. Арганізатары — Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна, кнігарня «Акадэмкніга» і Саюз пісьменнікаў Беларусі. 

 Гэтая ідэя ўзнікла ў час сустрэчы з кіраўніцтвам абласной бібліятэкі, дзе неверагодна шмат мерапрыемстваў праводзіцца дзеля прапаганды кнігі і чытання і ўвогуле беларускай культуры, беларускага мастацтва, — расказвае старшыня Саюза пісьменнікаў Алесь Карлюкевіч. — Дырэктар бібліятэкі Наталля Вашчыла адразу загарэлася тэмай фестываля. Мы называлі шмат імёнаў пісьменнікаў, якія сёння жывуць на Міншчыне і звязаны з дзіцячай літаратурай. Як, напрыклад, Кацярына Хадасевіч-Лісавая, героя большасці кніг якой — Вухуціка ведаюць, здаецца, хлопчыкі і дзяўчынкі ўсёй краіны. У Чэрвені жыве цікавы дзіцячы пісьменнік Генадзь Аўласенка. Відавочна, удзел у фестывалі «Арэхавы спас», які, дарэчы, названы па кнізе празаіка Міхася Зарэмбы, які нарадзіўся ў Лагойскім раёне, прымуць і Алена Стэльмах, і Міхась Пазнякоў, і Валянціна Драбышэўская, і Сяргей Клімковіч, і шмат хто яшчэ...

Наўмысна да фестываля «Арэхавы спас» будзе выдадзены шэраг кніг, якія найболей запатрабаваны ў абласной кніжніцы, у бібліятэках Мінскай вобласці. 

Сяргей ШЫЧКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».