Вы тут

Журналіст «Звязды» — пераможца конкурсу МНС


Рэдактар аддзела палітыкі Вераніка Канюта заняла першае месца ў намінацыі «Лепшы аўтар» Рэспубліканскага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь і асноў бяспекі жыццядзейнасці. 


На старонках найстарэйшага перыядычнага выдання краіны выходзіць сумесны праект рэдакцыі і Міністэрства па надзвычайных сітуацыях «Жывіце ў бяспецы». Кожная публікацыя — слушныя парады ратавальнікаў па прафілактыцы надзвычайных сітуацый, канкрэтныя гісторыі са шчаслівым канцом і не толькі. 

Як адзначыў пасля ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання міністр па надзвычайных сітуацыях Вадзім СІНЯЎСКІ, конкурс на лепшае асвятленне ў СМІ дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праходзіць з 2007 года. Па яго словах, гэта не конкурс дзеля конкурсу, а высокая ацэнка дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі (электронных, друкаваных), шматлікага роду сацыяльнх сетак, якія праўдзіва і аб’ектыўна адлюстроўваюць дзейнасць ратавальнага ведамства.

«Гэта самая лепшая камунікацыя з нашым насельніцтвам, людзьмі, якія павінны быць дасведчаны і навучаны аб правільнасці паводзін у тых ці іншых умовах жыцця, надзвычайнай сітуацыі, — кажучы аб значэнні ўзаемадзеяння МНС са СМІ, падкрэсліў кіраўнік ратавальнага ведамства. — 80% шматлікага роду надзвычайных сітуацый, у якіх, на жаль, і гінуць людзі, і атрымліваюуь траўмы, адбываецца па віне смога чалавека. І калі з людзьмі не працаваць, не навучаць іх, не арганізоўваць шматлікага роду мерапрыемствы, акцыі, мы не дасягнем станоўчай дынамікі зніжэння гібелі людзей ад знешніх прычын».

Сродкі масавай інфармацыі, па словах Вадзіма Сіняўскага, з’яўляюцца незаменным рычагом дзейнасці Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. «Па-першае, яны праўдзіва асвятляюць падзеі, якія адбываюцца, па-другое, даводзяць да людзей магчымасці папярэдзіць чалавека аб гэтых падзеях, па-трэцяе, папярэджваюць магчымыя надзвычайныя сітуацыі, якія ў будучыні могуць быць, — гэта самае галоўнае і асноўнае», — адзначыў міністр. 

Ніка МАЙСКАЯ

Фота прэс-службы МНС

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».