Вы тут

Гэтымі днямі будзе да 26 цяпла, кароткачасовыя дажджы і навальніцы


Антыцыкланальны характар надвор’я, які ўсталяваўся на тэрыторыі нашай краіны, у бліжэйшыя суткі працягне ўтрымліваць у асноўным сухое, але пры гэтым прахалоднае надвор’е. У далейшым праз тэрыторыю Беларусі на фоне вобласці павышанага атмасфернага ціску стануць перамяшчацца франтальныя раздзелы. Пры гэтым дажджоў атмасферныя франты прынясуць крыху і размяркоўвацца па тэрыторыі краіны яны будуць нераўнамерна. Пры лакальным развіцці кучава-дажджавой воблачнасці ў дзённыя гадзіны месцамі магчымыя навальніцы, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


У пятніцу ўмовы надвор’я па заходняй частцы рэспублікі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, а па ўсходняй палове адаб’ецца ўплыў малаактыўнага атмасфернага фронту. Пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па паўночным усходзе, днём пераважна па ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні ноччу слабы, днём умераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 1 градуса цяпла на поўдні да плюс 11 градусаў на поўначы краіны, на паўднёвым захадзе Беларусі месцамі на глебе чакаюцца замаразкі да мінус 2 градусаў. Максімальная тэмпература паветра днём — ад 18 да 24 градусаў. Атмасферны ціск будзе падаць.

Пачынаючы з суботы, надвор’е возьме курс на пацяпленне. Ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і ранкам у некаторых раёнах магчымы слабы туман, днём верагодныя навальніцы. Вецер пераменных напрамкаў умераны, пры навальніцах парывісты. Уначы тэмпература паветра дасягне плюс 4–11 градусаў, а ўдзень — плюс 18–25.

У нядзелю ўначы надвор’е будзе пераважна без ападкаў, удзень месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Уначы і раніцай у некаторых раёнах чакаецца слабы туман. Ноччу слупкі тэрмометраў пакажуць плюс 4–11 градусаў, а ўдзень — 19–26 градусаў.

Паводле папярэдняга прагнозу сіноптыкаў, няўстойлівае з кароткачасовымі дажджамі надвор’е захаваецца ў краіне і ў пачатку наступнага працоўнага тыдня. Пры гэтым тэмпературны фон трохі панізіцца.

У панядзелак ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У дзённыя гадзіны ў некаторых раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі прагназуецца слабы туман. Ноччу паветра прагрэецца да плюс 5–12 градусаў, днём —  да плюс 15—22 градусаў, а па поўдні — да плюс 25 градусаў.

Свяжэй будзе і ў аўторак. У гэтыя суткі ноччу месцамі, а днём пераважна па паўднёвым усходзе чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы сіноптыкі абяцаюць ад плюс 3 градусаў па поўначы краіны да плюс 12 градусаў па поўдні. Днём пацяплее да плюс 15—22 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».