Вы тут

Дзяржынскія ратавальнікі правялі комплексныя вучэнні


Згодна з планам асноўных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы органаў кіравання і сіл Дзяржынскага раённага звяна Мінскай абласной падсістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны на 2024 год у ААТ «Крутагор’е-Петкавічы» праведзены комплексныя вучэнні.


Асноўная мэта мерапрыемстваў — забяспечыць гатоўнасць сіл і сродкаў да аператыўных дзеянняў па абароне ад надзвычайных сітуацый, удасканальваць практычныя навыкі па кіраванні мерапрыемствамі папераджальнага характару і ва ўмовах надзвычайных сітуацый. 

Падчас правядзення комплексных вучэнняў адпрацаваныя два навучальныя пытанні. Першае вучэбнае пытанне — адпрацоўка дзеянняў у выпадку сходу чыгуначнага саставу з рэек, паблізу з тэрыторыяй арганізацыі. У выніку адбылася разгерметызацыя ёмістасцяў з хлорам і тэрыторыя арганізацыі трапіла ў зону хімічнага заражэння.

Па другім вучэбным пытанні з-за парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі адбылося загаранне тэхнікі, якая знаходзіцца ў рамонце, у будынку механічных майстэрняў. 

Пасля правядзення практычных адпрацовак, старшы інспектар сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Сяргей Карповіч, правёў разбор дзеянняў і дапушчаных памылак з работнікамі арганізацыі. Спецыяліст звярнуў увагу на недахопы, якія былі дапушчаныя работнікамі для таго, каб у рэальных умовах надзвычайных сітуацый іх удалося пазбегнуць.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота fanipol. by.

Выбар рэдакцыі

Культура

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Стасся Корсак: «Заставайцеся індывідуальнымі»

Юная артыстка, якая арганічна падае сябе ў розных вобразах і жанрах. 

Жыллё

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Па якіх крытэрыях дамы ўваходзяць у праграму па капрамонце?

Пра ўсе тонкасці правядзення капітальнага рамонту расказалі спецыялісты.