Вы тут

У эфіры пакажуць дакументальны фільм «Ташкенцкая торба»


17 мая ў вячэрнім эфіры сацыякультурнага тэлеканала пакажуць дакументальны фільм «Ташкенцкая торба». Кінастужка — вынік беларуска-ўзбекскага супрацоўніцтва, таму яе рэжысёрамі сталі Галіна Адамовіч і Нурыя Сафарава.


Фота з адкрытых крыніц

А вось у цэнтры ўвагі кінастваральнікаў апынулася жыццё класіка беларускай літаратуры Якуба Коласа. Народнага пісьменніка ведаюць і любяць як у нашай краіне, так і за яе межамі. «І нават праз дзясяцігоддзі радкі, напісаныя дзядзькам Якубам, многім і чытаць не трэба — помняць на памяць. Але гэта Колас-пісьменнік, Пясняр... А што мы ведаем пра Коласа-чалавека?» — такі пасыл кінадаследавання, над якім працавалі беларускія кінематаграфісты з калегамі з Узбекістана напярэдадні 140-годдзя паэта.

Дакументальны фільм «Ташкенцкая торба» расказвае пра перыяд, калі ў жніўні 1941 года Якуб Колас разам з сям’ёй эвакуіраваўся ў Ташкент. Там праз год ён сустрэў свой 60-ты дзень нараджэння. Але і далёка ад радзімы, у той цяжкі час, паэт заставаўся верны сабе. Чалавек невычэрпнай працаздольнасці, Канстанцін Міцкевіч актыўна займаўся творчай і грамадскай дзейнасцю. І вось расповед пра тое, якім быў той перыяд жыцця пісьменніка і якія ўспаміны ў яго пакінуў, якраз і дае гледачам гэтая кінастужка.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».