Вы тут

У Гродне праходзіць фінальная канферэнцыя праекта «Расія-Беларусь: моцнае партнёрства-2»


Вынікі работы за два гады супрацоўніцтва падводзіць Гродзенскі рэгіён і Калінінградская вобласць Расійскай Федэацыі. Падчас сумесных мерапрыемстваў плануецца падпісанне Пратакола аб намерах новых партнёраў двух рэгіёнаў.


Мінулы год паказаў даволі плённы вынік. Было падпісана амаль 20 пагадненняў аб супрацоўніцтве на oзроўні раёнаў Гродзеншчыны і муніцыпальных акругоў Калінінградскай вобласці. Кантакты паглыбляюцца. Калі інтэграцыя пачыналася на ўзроўні заканадаўчай і выканаўчай улады, зараз у гэты працэс уцягнуты установы, грамадскія арганізацыі, мясцовае самакіраванне. Вынікам стала фарміраванне амаль 60 праектных ініцыятыў і заявак. 

Як зазначыла старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Алена Пасюта, партнёрства з’яўляецца свайго рода дыялогавай пляцоўкай, дзе можна падзяліцца вопытам па развіцці мясцовых тэрыторый і па фарміраванні актыўнасці грамадзян. Гэта той фармат, які дазваляе абменяцца вопытам, узяць лепшае, і тым самым, уплываць на фарміраванне ідэалагічнага кантэнта нашых краін. 
—У нас адзіныя карані, адзінае мінулае, таму вельмі шмат праектаў накіравана на фарміраванне свядомасці моладзі нашых двух рэгіёнаў. Зараз мы плануем аб’яднаць нашы намаганні ў падрыхтоўцы да 80-ці годдзя Вялікай Перамогі, гэта вялікі праект, які звязаны з развіццём медыясферы і якому хутка будзе дадзены старт, — расказала Алена Пасюта.

Яна падкрэсліла, што саму мадэль партнёрства можна лічыць эталонам комплекснага супрацоўніцтва паміж рэгіёнамі, якія зацікаўлены ў пашырэнні і паглыбленні інтэграцыйных працэсаў. Бачна і эканамічная зацікаўленасць паміж суб’ектамі гаспадарання. Усё гэта дазваляе развіваць сувязі, якія будуць спрыяць якасці жыцця жыхароў краін-партнёраў. 

Пазіцыю на цесную інтэграцыю займае і першы намеснік старшыні Заканадаўчага сходу Калінінградскай вобласці Ларыса Швалкене. Яна зазначыла важнасць новага вопыта і практыкі ў працэсе міжнародных кантактаў. Прычым, некаторыя праекты не патрабуюць асаблівых грашовых укладанняў, але, тым не менш, прадстаўляюць інтарэс грамадскасці. Напрыклад, цыкл публікацый у мясцовай прэсе аб гарадах —пабрацімах Гродзеншчыны і Калінінградскай вобласці. Аказалася, што такія матэрыялы карыстаюцца папулярнасцю ў чытачоў. Сярод жыхароў бурштыннага края нямала беларусаў, якім важна даведацца, як жывуць іх землякі. Ларыса Швалкене прызналася, што і ёй самой, як беларусцы, таксама вельмі цікава чытаць пра падзеі на беларускай зямлі. 

—Гэта цудоўны праект. Мы будзем працягваць гэту дзейнасць і надалей. І калі паедзем на Форум рэгіёнаў Расіі і Беларусі ў Віцебск, будзем дзяліцца практыкай нашага супрацоўніцтва з Гродзенскай вобласцю, які мы ажыццяўляем пры падтрымцы Фонда імя Гарчакова, — заявіла кіраўнік дэлегацыі Калінінградскай вобласці. 

У планах двухдзённага візіта расійскіх партнёраў наведванне раёнаў Гродзенскай вобласці, а таксама падпісанне новых Пагадненняў аб супрацоўніцтве.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».