Вы тут

Спіс падазраваных па справе «экстрэмістаў замежжа» папоўніўся на 104 прозвішчы


Спіс падазраваных па справе «Беларусаў замежжа» папоўніўся на 104 прозвішчы. Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта.


Фота: БелТА

«Пасля падзей жніўня 2020 года, калі органы сістэмы нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь не дапусцілі кровапраліцця на вуліцах, захопу ўлады і гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, частка грамадзян, якія падтрымліваюць радыкальныя погляды і экстрэмісцкую ідэалогію, пакінулі нашу краіну, скаапераваліся па дробных ячэйках на тэрыторыях краін Еўрасаюза і ЗША, дзе на чале з беглымі ініцыятарамі спробы „рэвалюцыі“ пачалі фармаваць інструменты для аказання знешняга ціску на Беларусь. Пры гэтым тыя, хто ўцёк, вырашылі, што застануцца беспакаранымі і працягнулі аказваць актыўную дапамогу ў рэалізацыі злачынных планаў асноўнай радыкальнай групы», — распавялі ў СК.

Прыкладам такіх дзеянняў у СК назвалі акцыі за мяжой, мэтай якіх, па заяве ведамства, з’яўляецца «імітацыя масавасці ў падтрымцы экстрэмісцкага руху, дэманстрацыя нібы актыўнай дзейнасці фіктыўных арганізацый, атрыманне фінансавання экстрэмісцкіх ячэек, эканамічны ціск, ізаляцыя нашай краіны на міжнароднай арэне, заклікі прапрацоўцы больш жорсткіх санкцый у дачыненні да Беларусі і яе грамадзян, кампраметацыя кіраўніцтва краіны».

Так, 25 сакавіка гэтага года невялікая частка прадстаўнікоў экстрэмісцкіх фармаванняў актыўна падтрымала заклік Ціханоўскай па правядзенні ў розных краінах «Дня волі». «Сходкі прадстаўнікоў радыкалаў, накіраваныя на дыскрэдытацыю Беларусі, суправаджаліся выкарыстаннем нацыяналістычнай сімволікі, абразлівымі лозунгамі, якія распальваюць сацыяльную варожасць сярод беларусаў, заклікамі да эканамічнага і палітычнага ціску на нашу краіну», — адзначылі ў СК.

Цяпер Следчы камітэт Беларусі атрымаў дадзеныя больш за сотні асоб, якія прымалі непасрэдны ўдзел у вулічных акцыях на тэрыторыі Варшавы, Вільнюса, Вроцлава, Беластока, Бруселя, Батумі, Прагі, Каліфорніі, Філадэльфіі і г. д. Спіс увесь час папаўняецца. Гэтыя асобы прызнаны падазронымі па крымінальнай справе. Галоўным следчым упраўленнем іх дзеянням дадзена прававая ацэнка ў рамках арт.361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім) і арт.369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса Беларусі.

У рамках расследавання крымінальнай справы ўжо атрымана інфармацыя аб прыналежных ім аб’ектах нерухомасці і маёмасці на тэрыторыі Беларусі. Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні, у тым ліку агляды, ператрусы, накладанне арышту на маёмасць і іншыя працэсуальныя мерапрыемствы. Следчым камітэтам будуць прыняты вычарпальныя меры па забеспячэнні прынцыпу непазбежнасці пакарання і кампенсацыі ўрону, у тым ліку ў рамках спецыяльнай вытворчасці.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.