Вы тут

Сі Цзіньпін правёў перагаворы з Уладзімірам Пуціным


Сёння ў Пекіне ў Доме народных сходаў Старшыня КНР Сі Цзіньпін правёў перамовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, які прыбыў у Кітай з дзяржаўным візітам, перадае «Сіньхуа».


«Бягучы год праходзіць пад знакам 75-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін Кітая і Расіі. За мінулыя тры чвэрці стагоддзя кітайска-расійскія адносіны загартаваліся ў цяжкіх умовах, вытрымалі выпрабаванне пераменлівым міжнародным становішчам, і сёння ўяўляюць сабой эталон адносін паміж буйнымі дзяржавамі і суседнімі краінамі, якія адрозніваюцца ўзаемнай павагай, даверам, сяброўствам і ўзаемнай выгадай. За гэтыя гады мы з вамі сустракаліся не менш за 40 разоў. Такія шчыльныя сувязі дазваляюць нам вызначаць стратэгічныя напрамкі для захавання здаровай і ўстойлівай дынамікі паспяховага развіцця кітайска-расійскіх адносін, якія даваліся зусім нялёгка і заслугоўваюць самай беражлівай аховы», — адзначыў Сі Цзіньпін.

Важна, што сучасныя расійска-кітайскія сувязі незалежныя ад ідэалогіі і палітычнай кан’юнктуры, падкрэсліў Уладзімір Пуцін у эксклюзіўным інтэрв’ю «Сіньхуа»: «Іх шматпланавае развіццё — усвядомлены стратэгічны выбар, які базуецца на шырокім супадзенні карэнных нацыянальных інтарэсаў, глыбокім узаемным даверы, магутнай грамадскай падтрымцы і шчырым сяброўстве народаў дзвюх краін. Размова ідзе аб сумесных намаганнях па ўмацаванню суверэнітэту, абароне тэрытарыяльнай цэласнасці і бяспекі. А ў больш шырокім плане — аб садзейнічанні развіццю і росквіту Расіі і Кітая за кошт нарошчвання раўнапраўнага, узаемавыгаднага супрацоўніцтва ў эканоміцы і гуманітарнай сферы, аб умацаванні знешнепалітычнай каардынацыі ў інтарэсах пабудовы справядлівага шматпалярнага светаўладкавання. Усё гэта прадвызначае паспяховую будучыню нашага ўсёабдымнага і стратэгічнага партнёрства ў новую эпоху».

Старшыня КНР і прэзідэнт Расіі падпісалі і апублікавалі Сумесную заяву Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі аб паглыбленні адносін усёабдымнага партнёрства і стратэгічнага ўзаемадзеяння, якія ўступаюць у новую эпоху, у кантэксце 75-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Самы працяглы ўрок гістарычнай праўды і сяброўства

Удзельнікі «Цягніка Памяці» папярэдніх гадоў дзеляцца сваімі ўражаннямі ад праекта.

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Гараскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

У пачатку тыдня да Ракаў могуць падступна падкрасціся трывогі і сумневы.