Вы тут

У Выканкаме СНД анансавалі парадак дня паседжання Савета кіраўнікоў урадаў у Ашхабадзе


Выконваючы абавязкі намесніка генеральнага сакратара СНД Нурлан Сейцімаў анансаваў журналістам парадак дня пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў СНД у Ашхабадзе, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Чакаецца, што на разгляд кіраўнікоў урадаў СНД будзе ўнесена 12 пытанняў. У вузкім фармаце кіраўнікі дэлегацый абмяняюцца думкамі і абмяркуюць актуальныя тэмы эканамічнага развіцця СНД. На парадку дня таксама больш шырокае кола пытанняў, якія датычацца ў цэлым узаемадзеяння ў рамках СНД», — сказаў Нурлан Сейцімаў.

Паводле яго слоў, асноўная ўвага будзе ўдзелена супрацоўніцтву ў эканамічнай, энергетычнай, навукова-тэхнічнай і гуманітарнай сферах. «Чакаецца, што будзе зацверджаны шэраг канцэпцый у галіне хімічнай прамысловасці, у галіне абарачэння небяспечных адходаў і ліквідацыі аб’ектаў назапашанай шкоды навакольнаму асяроддзю, а таксама ў сферы энергетыкі да 2035 года. Таксама будуць прыняты планы мерапрыемстваў, якія даюць магчымасць рэалізаваць гэтыя канцэпцыі, — адзначыў Нурлан Сейцімаў. — Удзельнікі сустрэчы маюць намер зацвердзіць план дзеянняў па аптымізацыі інфраструктуры і развіцці міжнародных транспартных калідораў, якія праходзяць праз краіны СНД, да 2030 года. Прыняцце гэтага дакумента дазволіць палепшыць транспартную інфраструктуру, якая мае ўзгодненыя тэхнічныя параметры і тэхналогіі перавозак».

У Выканаўчым камітэце СНД у Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах СНД. Пастаянныя прадстаўнікі абмяркуюць падрыхтоўку да ХХХ Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад», а таксама ход падрыхтоўкі да чарговага пасяджэння Савета кіраўнікоў урадаў Садружнасці Незалежных Дзяржаў, якое намечана на 24 мая. Акрамя таго, на пасяджэнні будуць абмеркаваны спартыўныя магчымасці горада Ашхабада.

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Аднапакаёвыя кватэры імкліва даражэюць

Прычына — даступныя крэдыты і ажыятажны попыт.

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў.