Вы тут

Як абараніць сваё жыллё ад магчымых злачынцаў?


Зусім хутка пачнецца пара масавых адпачынкаў. Нават калі мы на два тыдні адпраўляемся на лецішча, трэба задумацца пра тое, як можна абараніцца ад магчымых злачынцаў, якія здзяйсняюць крадзяжы, лічыць намеснік начальніка другога ўпраўлення Галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Андрэй Бусла.


Фота з адкрытых крыніц

Пра гэта задумацца трэба загадзя. Калі ў вас ёсць дарагія рэчы (у тым ліку сучасная мэбля і музычная і лічбавая апаратура), аднымі замка́мі гэту маёмасць не абароніш. «Неабходна абсталяваць кватэру, дом, дачу ахоўна-пажарнай сігналізацыяй і камерамі відэаназірання. Гэта дасць магчымасць не толькі аператыўна затрымаць злачынцаў, але і акажа садзейнічанне органам унутраных спраў у папярэднім устанаўленні іх асоб, — адзначыў эксперт. — Акрамя таго, нельга пускаць за парог свайго жылля старонніх асоб (як правіла, па надуманых падставах), а таксама захоўваць каштоўныя рэчы на бачных месцах. Гэта асноўныя меры датычна кватэр і прыватных дамоў».

Што да крадзяжоў з аўтамабіляў, то транспартны сродак таксама неабходна абсталяваць сігналізацыяй. Веласіпеды ж варта захоўваць у спецыяльна адведзеных месцах, не пакідаць на працяглы час без нагляду або прышпільваць тросам з моцным замком.

Па словах Андрэя Буслы, сацыяльна-псіхалагічны партрэт злачынца, які здзяйсняе крадзяжы, такі: «У 92% выпадкаў гэта мужчына. Найбольш распаўсюджаны ўзрост — 30–45 гадоў. Траціна ўсіх крадзяжоў здзяйсняецца асобамі, якія нідзе не працуюць і не вучацца. Пятая частка крадзяжоў здзейснена асобамі, раней судзімымі».

З пачатку года крадзяжы маёмасці складаюць 51,6% ад усіх злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку. Сёлета зарэгістравана 4135 крадзяжоў, што на 29,6% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. «Тэндэнцыя зніжэння крадзяжоў адзначаецца апошнія некалькі гадоў. Раскрывальнасць крадзяжоў сёлета складае 73%», — адзначыў Андрэй Бусла.

У структуры найбольшую колькасць склалі крадзяжы з жылля — гэта 42,9%. Крадзяжы пакінутай без нагляду маёмасці складаюць 13,4% ад агульнай колькасці, 10% — мабільныя тэлефоны, 5% — веласіпеды, 5% — металы і 4% — крадзяжы з машын. Крадзяжоў саміх аўтамабіляў сёлета зарэгістравана 10, з якіх не раскрыты толькі адзін.

«У гэтым годзе таксама было зарэгістравана 39 крадзяжоў, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх злачынстваў — з прычыненнем шкоды ў буйным і асабліва буйным памерах. Найбольшая іх колькасць — у Мінску (17). Нераскрытымі на сёння застаецца пяць такіх злачынстваў», — сказаў Андрэй Бусла.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Каб у ваша жыллё чужы не пракраўся

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Чым сёлета будзе адметны фестываль песні і паэзіі ў Маладзечне?

Арганізатары і ўдзельнікі свята запэўніваюць — знайсці сабе адпачынак па душы зможа кожны.

Экалогія

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

У Беларусі пабудуюць 30 рэгіянальных смеццеперапрацоўчых заводаў

Агульная плошча звалак у Беларусі займае каля 4 тысяч гектараў. 

Грамадства

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

Ірына Даўгала: Сям’я для беларусаў застаецца найвышэйшай каштоўнасцю

«Сям’я закладвае ў чалавеку мараль, здольнасць спраўляцца з выпрабаваннямі, патэнцыял для развіцця, яна навучае любові, самаахвярнасці, культуры».