Вы тут

Кекс з рэвеню і мачалка сваімі рукамі


Кекс з рэвеню

Спатрэбіцца. Цеста: густы натуральны ёгурт — 200 мл, алей — 100 мл, лімонны сок — 50 мл, цэдра аднаго лімона, цукар — 250 мл, соль — 0,5 ч. л., яйка — 3 шт., мука — 400 мл, разрыхляльнік — 1 ч. л., сода — 1 ч. л. Начынка: рэвень — 400-500 г (частка пойдзе на ўпрыгожванне дня формы, частка на начынку), цукар — 50 мл і 2 ст. л., лімонны сок — 2 ст. л. Для ўпрыгожвання і падачы: цукровая пудра, мятны цукар, узбітыя вяршкі, натуральны ёгурт ці ядомыя кветкі.

Для выпякання кекса пажадана прамавугольная форма.

Адправіць у блендар: ёгурт, алей, лімонную цэдру і сок. Узбіць. Дадаць цукар і соль. Узбіць. Дадаць яйкі. Узбіць. Змяшаць паміж сабой муку, соду і разрыхляльнік і дадаць у блендар. Узбіць да поўнага аб’яднання. Адставіць цеста ў блендары ўбок. Нарэзаць рэвень на брусочкі па памеры шырыні дна формы. Кожны брусочак разрэзаць па даўжыні. Выбраць самыя прыгожыя — яны пойдуць на дно (укладваем дно палавінкамі ў адзін пласт). Гэты рэвень пакласці ў міску, дадаць 2 ст. л. лімоннага соку, 2 ст. л. цукру, змяшаць, адставіць убок. Увесь рэвень, які застаўся, нарэзаць на кубікі, дадаць 50 мл цукру, сталовую лыжку вады і праварыць літаральна хвілін пяць. Рэвень павінен стаць мякчэйшы, але не ператварыцца ў кашу. Адкласці ў бок.

Зборка. Выслаць дно формы паперай для выпечкі — так лягчэй перавярнуць гатовы кекс. Бакі формы намазаць маслам і прыпудрыць мукой. Выкласці брусочкі рэвеню на дно прыгожым бокам уніз. Сок, які застаўся, захаваць. Выліць палову цеста. Чайнай лыжкай выкласці палову начынкі (толькі густую частку). Размеркаваць рэшткі цеста і ў апошнюю чаргу рэшткі начынкі (густую частку). Нажом або ручкай лыжкі правесці па цесце змеепадобную лінію, каб начынка перамяшалася з цестам і атрымаўся мармуровы эфект (не зачапіце дна!).

Выпякаць у разагрэтай духоўцы пры 180 0С прыкладна 50 хвілін. Праверка — на сухую палачку.

Астудзіць кекс у форме 10 хвілін. Прайсціся нажом па краях формы, накрыць талеркай і перавярнуць. Акуратна зняць паперу.

Яшчэ цёплы кекс можна паліць рэшткамі соку ад марынавання брусочкаў.

Мачалка з цюлю

Гэта мачалка, за якой не прыйдзецца ісці ў краму. Паветраная, у меру мяккая, яна выдатна пеніцца і не дзярэ скуру. Для гэтага замест гладкага цюлю трэба ўзяць ажурны ці з ціснёным малюнкам.

Наразаем цюль на кавалкі памерам 30×40 см, затым складваем яго ўдвая і застрачваем па кароткім боку. Для адной мачалкі спатрэбіцца пяць нарыхтовак. Акрамя гэтага, падрыхтоўваем два кавалачкі шнура даўжынёй 45–50 см.

Выварочваем нарыхтоўкі швом унутр, а затым, таксама ўнутр, запраўляем краі. Кожны шнур складаем удвая і завязваем на канцы вузлом. Па сутнасці, фарміруем пятлю.

Размяшчаем шнур пасярэдзіне пад першай з нарыхтовак вузлом унутр, перахапляем яе пасярэдзіне і зацягваем пятлю. І атрымліваем дзве тунелькі з перамычкай пасярэдзіне.

Наступную нарыхтоўку прапускаем праз абедзве тунелькі адначасова і падцягваем канцы да верху. Атрымліваем наступную пару кольцаў. Зноў прапускаем нарыхтоўку праз кольцы, і так да набору патрэбнай вышыні. Пры неабходнасці чаргуем колеры, каб атрымаць цікавейшы вынік.

У апошнюю пару кольцаў заводзім шнур, а затым зацягваем пятлю.

Практычная мачалка гатовая да выкарыстання. Самараспусканне выключана.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

Такое рознае малако... Каму якое падыходзіць?

«Малако — паўнавартасны прадукт харчавання, а не напой, гэта важна ўлічваць».